Бажкоў Сяргей Максімавіч
(07.10.1921 – 20.11.1989)

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Рагі Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў у 1939 годзе машыністам шахты ў Данбасе. У 1940 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. З самага пачатку вайны Сяргей Максімавіч – у дзеючай арміі, у радах войск Заходняга фронту ўдзельнічае ў цяжкіх абарончых баях. Пасля заканчэння ў верасні 1942 года Томскага артылерыйскага вучылішча камандуе агнявым узводам у Сталінградскай бітве.
Пасля вайны Сяргей Максімавіч доўгі час працаваў у партыйных органах, займаў адказныя гаспадарчыя пасты на прамысловых прадпрыемствах раёна. Працаваў дырэктарам раённага гісторыка-краязнаўчага музея, вёў вялікую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
За заслугі перад Радзімай узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, васьмю медалямі.
Памёр Сяргей Максімавіч 20 лістапада 1989 года.
ПУБЛІКАЦЫІ С. БАЖКОВА
- 61. Бажкоў, С. Баявы шлях 110-й стралковай Верхнедняпроўскай дывізіі / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 27 чэрвеня. — С. 2.
- 62. Бажкоў, С. Баявы шлях 238-й стралковай Карачаўскай Чырвонасцяжнай дывізіі / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. —1987. — 15 жніўня. — С. 3.
- 63. Бажкоў, С. Баявы шлях 82-й стралковай Ярцаўскай дывізіі / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 9 мая. — С. 4.
- 64. Бажкоў, С. Баявы шлях былой 102-й стралковай дывізіі / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 23 чэрвеня. — С. 3.
- 65. Бажкоў, С. Бой за Лудчыцкую вышыню / Сяргей Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1988.— 28 чэрвеня. — С. 2 ; 1989. — 30 мая. — С. 2.
- 66. Бажкоў, С. Ветэран партыі : [змагар за савецкую ўладу Мітрафан Тарасавіч Панасевіч] / Сяргей Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 8 верасня. — С. 2.
- 67. Бажкоў, С. Вучоны з Чачэвіч : [Аляксей Фядосавіч Іваноў] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 1 кастрычніка. — С. 3.
- 68. Бажкоў, С. З гісторыі міліцыі Быхаўшчыны / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 6 жніўня. — С. 4.
- 69. Бажкоў, С. З сыноўскім паклонам : [ураджэнец в. Хутар журналіст, пісьменнік Барыс Васільевіч Стральцоў] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 26 сакавіка. — С. 3.
- 70. Бажкоў, С. Інтэрнацыяналіст : [упаўнаважаны ЦК ВКП(б) па правядзенню калектывізацыі ў Быхаўскім раёне П. З. Захарыеў] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1988. — 9 верасня. — С. 2.
- 71. Бажкоў, С. Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч : [вучоны, ураджэнец в. Гарадзец] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 6 студзеня. — С. 3.
- 72. Бажкоў, С. Наш зямляк : [ураджэнец в. Мокрае мовазнаўца, пісьменнік Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 10 верасня. — С. 3.
- 73. Бажкоў, С. 187-я стралковая / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 21 лютага. — С. 3.
- 74. Бажкоў, С. Тайна Аляксеіча : [удзел 82-й Ярцаўскай стралковай дывізіі ў баях на Быхаўшчыне] / С. Бажкоў, А. Гарошка // Маяк Прыдняпроўя. — 1986. — 23 жніўня. — С. 2.
- 75. Бажкоў, С. Шлях у навуку : [ураджэнец в. Чачэвічы, вучоны Аляксей Фядосавіч Іваноў] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1986. — 27 лістапада. — С. 4.
- 76. Бажкоў, С. Шлях у навуку : [ураджэнец г. Быхава, вучоны Аркадзь Аляксеевіч Мацвееў] / С. Бажкоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 12 мая. — С. 3.
ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ С. БАЖКОВА
- 77. Бажкоў Сяргей Максімавіч : некралог // Маяк Прыдняпроўя. — 1989. — 23 лістапада. — С. 4.
- 78. Дрыгант, І. Гвардзеец у страі / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1984. — 9 кастрычніка. — С. 3 : фота. — (Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна)