Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Абрамовіч Данііл Мартынавіч

(30.12.1900 – 07.04.1994)

Нарадзіўся 30 снежня 1900 года ў вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна. У 1909 годзе паступіў у Макранскае чатырохкласнае народнае вучылішча, якое скончыў у 1913 годзе з адзнакай. Паступіў у Быхаўскае вучылішча імя Кутузава, але скончыць вучылішча яму не давялося. Пасля трох гадоў вучобы яго выключылі “па сямейным абставінам”, але сапраўднай прычынай было тое, што ён даў перапісаць таварышам песню антываеннага зместу. У 1916 годзе паступае ў Быхаўскае рамеснае вучылішча на слясарна-кавальскае аддзяленне. Там захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі. У 1917 годзе актыўны ўдзельнік лютаўскіх і кастрычніцкіх падзей на тэрыторыі Быхаўскага ўезда, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1920-я гады пачынае друкавацца ў раённай і абласной газетах.

З 1929 года працуе ў сельскай гаспадарцы, з’яўляецца адным з актывістаў калектывізацыі на Быхаўшчыне. У 1930 годзе абраны старшынёй калгаса «Рэвалюцыя». Пазней працаваў у апараце Быхаўскага райкама партыі.

У 1939 годзе ўдзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. З першага і да апошняга дня прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Дэмабілізаваўся з арміі ў званні маёра. Працаваў у партыйным камітэце Быхаўскага раёна на розных пасадах.

Вёў вялікую краязнаўчую працу.

Даведка аб краязнаўчай дзейнасці Д. Абрамовіча
з фондаў Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці

Узнагароджаны двума ордэнамі «Айчыннай вайны», ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За працоўную доблесць», «Ветэран працы» і многімі іншымі.

Памёр Данііл Мартынавіч 7 красавіка 1994 года.

ПУБЛІКАЦЫІ Д. АБРАМОВІЧА

  • 1. Абрамовіч, Д. А было яно калісьці : [звесткі аб электрафікацыі ў Быхаве і в. Мокрае] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. — 2 красавіка.
  • 2. Абрамовіч, Д. Аб паўстанні прыгонных сялян у Быхаве : [хваляванне сялян князя Сапегі ў 1829—1834 гг.] / Д. Абрамовіч, М. Міхайлаў // Сцяг працы. — 1958. — 20  ліпеня ; 23 ліпеня.
  • 3. Абрамовіч, Д. Ад векавой цемры да ўсеагульнага росквіту : з гісторыі школ Быхаўскага раёна / Д.  Абрамовіч // Сцяг працы. — 1962. — 22 сакавіка.
  • 4. Абрамовіч, Д. Баркалабава / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1969. — 26 чэрвеня.
  • 5. Абрамовіч, Д. Верны сын партыі : [Рудкоўскі Мацвей Леанідавіч, арганізатар Савецкай улады ў Быхаве і Быхаўскім уездзе] / Д. Абрамовіч // Магілёўская праўда. — 1957. — 1 лістапада.
  • 6. Абрамовіч, Д. Гарачыя сэрцы : [аб арганізацыі камсамольскай ячэйкі ў в. Мокрае] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1958. — 7 лістапада.
  • 7. Абрамовіч, Д. Горад на кручах Дняпра : [Быхаў] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1960. — 25 чэрвеня ; 27 чэрвеня.
  • 8. Абрамовіч, Д. Дастойны памяці жывых : «Белыя плямы» гісторыі : [аб лёсе настаўніка А. М. Салановіча, земляка, рэпрэсіраванага ў 1937 г.] / Д. Абрамовіч, М. Грышчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 1990. — 3 красавіка. — С. 2.
  • 9. Абрамовіч, Д. Дняпро : [асаблівасці ракі] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1981. — 16 мая. — С. 4.
  • 10. Абрамовіч, Д. З гісторыі друку на Быхаўшчыне / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1965. — 23 кастрычніка.
  • 11. Абрамовіч, Д. З гісторыі першых школ на Быхаўшчыне / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1969. — 13 верасня.
  • 12. Абрамовіч, Д. З гісторыі прафсаюзаў Быхаўшчыны / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1965. — 5 чэрвеня.
  • 13. Абрамовіч, Д. З чырвоным сцягам : [рэвалюцыйная барацьба сялян Быхаўскага павета як водгук на падзеі 1905 г. у Пецярбурзе] / Д. Абрамовіч // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 1. — С. 7.
  • 14. Абрамовіч, Д. Заглянем у гісторыю : [аб малавядомых археалагічных помніках у Быхаўскім раёне] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1990. — 15 сакавіка. — С. 2.
  • 15. Абрамовіч, Д. Імёны герояў на старонках энцыклапедыі : [знакамітыя землякі, Героі Савецкага Саюза] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1972. — 6 чэрвеня. — С. 3.
  • 16. Абрамовіч, Д. Каменны век на Быхаўшчыне : [пасяленні першабытных людзей у раёне Новага Быхава] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1969. — 24 ліпеня.
  • 17. Абрамовіч, Д. Каштоўныя знаходкі археолагаў : [археалагічныя раскопкі ва ўрочышчы «Абідня»] / Д. Абрамовіч // За камуністычную працу. — 1962. — 19 жніўня.
  • 18. Абрамовіч, Д. Краезнаўчы музей у школе : [музей СШ № 1 у будынку 17 стагоддзя] / Д. Абрамовіч, В. Грыцкевіч // Сцяг працы. — 1959. — 11 ліпеня.
  • 19. Абрамович, Д. Краткие краеведческие записи о народном здравоохранении в городе Быхове и бывшем Быховском уезде по 1918 год / Д. М. Абрамович // Государственный архив Могилевской области. — Ф. 1244. Оп. 3. Д. 5. Л. 1—5.
  • 20. Абрамович, Д. Крестьянские волнения в Быховском уезде Могилевской губернии в связи с реформой 1861 года / Д. Абрамович // Государственный архив Могилевской области. — Ф. 1244. Оп. 3. Д. 12. Л. 22—26.
  • 21. Абрамовіч, Д. Крыху аб усім : [першая бібліятэка і першы кінатэатр у г. Быхаве] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. —7 красавіка.
  • 22. Абрамовіч, Д. Лахва : [рака ў Быхаўскім раёне] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1981. — 11 ліпеня. — С. 4.
  • 23. Абрамовіч, Д. Мінеральныя крыніцы : [мінеральная крыніца каля в. Тошчыца] / Д. Абрамовіч // Сацыялістычная перамога. — 1955. — 24 ліпеня.
  • 24. Абрамовіч, Д. Над Дняпроўскімі плёсамі : сельгасарцелі імя Карла Лібкнехта споўнілася 40 год / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. — 28 лютага.
  • 25. Абрамович, Д. Народное образование прежде и теперь : [о народном образовании в Быховском районе с 1816 по 1963 годы] / Д. М. Абрамович // Государственный архив Могилевской области. — Ф. 1244. Оп. 3. Д. 13. Л. 1—3.
  • 26. Абрамовіч, Д. Наша вёска і яе людзі : [в. Мокрае] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1969. — 4 верасня.
  • 27. Абрамовіч, Д. Нашы землякі / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1962. — 21 красавіка. — С. 3.
  • 28. Абрамовіч, Д. Новы Быхаў быў пагранічным пунктам : [падзеі 1649 года] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. — 25 красавіка.
  • 29. Абрамовіч, Д. Новыя знаходкі : [археалагічныя раскопкі каля в. Адаменка] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. — 9 жніўня.
  • 30. Абрамович, Д. Перечень некоторых краеведческих материалов, касающихся г. Быхова и Быховского района, напечатанных в газетах и журналах с 1955 г. / Д. Абрамович // Государственный архив Могилевской области. — Ф. 1244. Оп. 3. Д. 6. Л. 1–15.
  • 31. Абрамовіч, Д. Першыя спажывецкія таварыствы : [з гісторыі стварэння кааперацыі ў Быхаўскім раёне] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1965. — 31 ліпеня.
  • 32. Абрамовіч, Д. Праз дзесяткі год : [у в. Тайманава знойдзены срэбраныя рэчы, схаваныя царкоўнікамі ў 1921 г.] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. — 10 верасня.
  • 33. Дрыгант, І. 50 гадоў назад : з гісторыі партыйнай арганізацыі станцыі Быхаў / І. Дрыгант, Д. Абрамовіч // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Вып. 2. — Быхаў, 1974. — С. [5].
  • 34. Абрамовіч, Д. Радкі гісторыі : [падзеі 1905—1907 гг. у Быхаўскім павеце] / Д. Абрамовіч // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 1. — С. 6.
  • 35. Абрамовіч, Д. Расказваюць старажытныя курганы : [аб курганах каля в. Александрова, в. Балонаўка, в. Чачэвічы і іншых вёсак Быхаўскага раёна] / Д. Абрамовіч, В. Нікіцін // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1974. — Вып. 2.— С.[1].
  • 36. Абрамовіч, Д. Рэдкія знаходкі : археалагічныя раскопкі ва ўрочышчы «Абідня» / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1965. — 3 жніўня.
  • 37. Абрамович, Д. М. Сведения о залежах полезных ископаемых на территории Быховского района / Д. М. Абрамович // Государственный архив Могилевской области. — Ф. 1244. Оп. 3. Д. 2. Л. 1—6.
  • 38. Абрамовіч, Д. Святкаванне першамайскага свята ў Быхаве ў 1917 і 1918 гадах : [першае легальнае святкаванне 1 мая ва ўмовах польска-нямецкай акупацыі] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1958. — 1 мая.
  • 39. Абрамовіч, Д. Старажытныя курганы раскажуць… : [гарадзішчы, селішчы, курганы ў Быхаўскім раёне] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. —29 жніўня.
  • 40. Абрамовіч, Д. Старонкі гісторыі : [падзеі 1903—1907 гг. на Быхаўшчыне] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1967. — 4 сакавіка. — С. 3.
  • 41. Абрамовіч, Д. Сялянскі хадок : [селянін з в. Печанюгі Абрамовіч С. Н., які быў на прыёме ў У. І. Леніна па справах сялян] / Д. Абрамовіч // Магілёўская праўда. — 1959. — 22 красавіка.
  • 42. Абрамовіч, Д. Так выбіралі раней / Д. Абрамовіч // За камуністычную працу. — 1963. — 24 лютага.
  • 43. Абрамовіч, Д. Тут ішлі баі : [месцы на Быхаўшчыне, звязаныя з вайной 1812 г.] / Д. Абрамовіч // За камуністычную працу. — 1962. — 1 жніўня.
  • 44. Абрамовіч, Д. У раёне Новага Быхава : [археалагічныя знаходкі] / Д. Абрамовіч, В. Грыцкевіч // Сцяг працы. — 1959. — 11 ліпеня.
  • 45. Абрамовіч, Д. Удзельніца трох войнаў : [аб зямлячцы-медсястры Еўдакіі Бельскай, узнагароджанай георгіеўскімі медалямі 3-х ступеней за сваю дзейнасць пад час войнаў] / Д. Абрамовіч // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 1. — С. 33.
  • 46. Абрамовіч, Д. Хроніка падзей : [аб утварэнні прамысловых арцеляў у Быхаўскім раёне] / Д. Абрамовіч // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 59.
  • 47. Абрамовіч, Д. Хроніка падзей : [звесткі аб утварэнні гарадской электрастанцыі] / Д. Абрамовіч // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 61.
  • 48. Абрамовіч, Д. Цікавыя археалагічныя знаходкі : [археалагічныя раскопкі каля «Ксёндзавай гары» у Быхаўскім раёне] / Д. Абрамовіч // Сцяг працы. — 1959. — 4 ліпеня.
  • 49. Абрамовіч, Д. Як прыгонныя вёскі Шмакі праўду шукалі / Д. Абрамовіч, М. Міхайлаў. — Сцяг працы. — 1958. — 27 жніўня.
  • 50. Абрамовіч, Д. Яны вучыліся ў рамеснай школе : [быхаўская рамесная школа, якая рыхтавала спецыялістаў-металістаў і цесляроў ] / Д. Абрамовіч // Маяк Прыдняпроўя. — 1967. — 18 лютага.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ Д. АБРАМОВІЧА

  • 51. [Аб краязнаўчай дзейнасці Д. Абрамовіча] // Маяк Прыдняпроўя. — 1991. — 26 чэрвеня. — С. 2.
  • 52. Аношкін, І. Мужнелі ў хадзе / І. Аношкін // Настаўніцкая газета. — 1977. — 22 кастрычніка.
  • 53. Баранова, С. Абрамович знал о Быховщине все / Светлана Баранова // Могилевская правда. — 2010. — 14 мая. — С. 16.
  • 54. Барсукова, З. Неутомимый летописец / З. Барсукова // Сельская газета. — 1970. — 21 мая.
  • 55. Васілеўская, Г. Аматар – краязнаўца / Г. Васілеўская // Работніца і сялянка. — 1960. — № 8. — С. 3—4.
  • 56. Вераб’ёў, П. Энтузіяст – краязнавец / П. Вераб’ёў // За камуністычную працу. — 1962. — 10 мая.
  • 57. Гришанова, Л. «Есть у революции начало…» : [о деятельности Д. Абрамовича во время революции 1917 г.] / Людмила Гришанова // Магілёўскія ведамасці. — 2008. — 11 лістапада.
  • 58. Міхайлаў, М. Ветэран партыі / М. Міхайлаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1990. — 21 красавіка. — С. 2.
  • 59. Семянкоў, І. Краязнавец / І. Семянкоў, М. Шыбаліс // Калгасная праўда. — 1958. — 23 ліпеня. — С. 4.
  • 60. Тарасаў, Я. Справа вялікая і патрэбная / Я. Тарасаў // Літаратура і мастацтва. — 1959. — 28 лютага.