Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Калі чуеш прыгожую мову майстроў слова або чытаеш беларускіх класікаў, то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы. Але не меншыя моўныя скарбы сустракаюцца ў жывой беларускай гаворцы.

Літаратурная беларуская мова па розных ацэнках налічвае ад 250 да 500 тысяч слоў. Дыялектная мова Беларусі нашмат багацейшая — налічвае 1,5-2 мільёны слоў.

Уладзімір Караткевіч адзначаў: «Наша мова вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б’е як перапёлка ў жытах – мякка, а за тры вярсты чуваць».

У Год культуры напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы цікава было б ведаць, якія словы на ваш погляд сёння можна лічыць самымі важнымі і якія павінен ведаць кожны беларус, якія адлюстроўваюць прыгажосць беларускай мовы, яе характэрныя асаблівасці: мяккасць, пяшчотнасць, пявучасць, калі трэба – жалезную мужнасць.

Акция закончена

Комментарии
ru be en