Войнава Людміла Анатольеўна
(псеўданім Радміла Рошчына)
(20.03.1955)
Пісьменніца
Нарадзілася 20 сакавіка 1955 г. у г. Быхаве, у сям’і служачых. Скончыла тэхнічны і педагагічны ВНУ. У цяперашні час жыве ў г. Мінску, займаецца творчасцю. Пісаць вершы пачала з пятнаццаці гадоў. Падрыхтавала да выдання дванаццаць кніг вершаў, прозы і песен. Дзесяць кніг («Музыка сердца», «В гармонии с душой», «На окраине небес», «И нет в природе вечной пустоты», «Под парусом негаснущей надежды», «Азбука доброты», «Предзимье», «Услышать истину в себе», «На струнах трепетной любви», «Неразгаданная вечность») надрукаваны ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура”, «Литературная Немига», ААТ «МЭДЖИК», «А. Н. Вараксин». У часопісе «Кважды Ква» была надрукавана казка «Удивительные приключения маленьких нот», а ў беларускай ваеннай газеце «Во славу Родины» – апавяданні «Поздняя орхидея», «Возвращение в прошлое». За музычнае апавяданне-эсэ «Счастье в доме», якое было прадстаўлена на другім Усерасійскім праваслаўным кінафестывале «Семья России», была ўзнагароджана Патрыяршай граматай і Дыпломам 1-ай ступені.
Творы Людмілы Войнавай
Войнова, Л. А. В гармонии с душой: песенная лирика / Л. А. Войнова. – Минск: А. Н. Вараксин, 2008. – 207 с. |
Рощина, Л. А. На окраине небес / Л. А. Рощина. – Минск: РИПК Минтруда и соцзащиты, 2008. – 122 с. |
