Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Украінка Сяргей Сяргеевіч

(25.01.1961)

Пісьменнік

Сяргей Сяргеевіч Украінка нарадзіўся 25 студзеня 1961 г. ў в. Ніканавічы Быхаўскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Лудчыцкай СШ, затым дырэктарам Дунайкоўскай СШ, выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Паэтычныя творы С. Украінкі друкаваліся ў калектыўных зборніках “Вусны”, “Квадра”, “Дняпроўскія хвалі” і інш., часопісе “Полымя”, рэспубліканскай і абласной перыёдыцы. Ён удала выступіў і як празаік (часопіс “Крыніца”), крытык і літаратуразнаўца (штотыднёвік “ЛіМ”, часопіс “Роднае слова”).

У 2001 г. быў надрукаваны яго першы, самастойны паэтычны зборнік з назвай “Маё Купела”.

Вершы, змешчаныя ў зборніку (лепшыя з надрукаваных у перыёдыцы), тэматычна разнастайныя, але іх лучыць тонкі лірызм, які спалучаецца з адметнасцю светабачання і жыццёвай мудрасцю. Лірычны герой яго вершаў – асоба, паяднаная з Бацькаўшчынай, яе гісторыяй і сучаснасцю.

Побач з лірычнымі вершамі ў зборніку змешчаны і творы баладнага характару. Яны вызначаюцца тонкім псіхалагізмам, уменнем іх аўтара з дапамогай мастацкай дэталі стварыць запамінальны паэтычны вобраз, малюнак.

Не пакінуць абыякавым чытача вершы, прысвечаныя памяці нашых славутых пісьменнікаў М. Багдановіча (“Паэт”) і М. Гарэцкага (“Вязень”), трагічны лёс якіх – напамін нам, нашчадкам, ніколі не губляць надзеі-спадзявання.

Творы Сяргея Украінкі

Украінка, С. Вершы / С. Украінка // Маяк Прыдняпроўя. – 1985. – 2 лютага. – С. 3.

Украінка, С. Вершы / С. Украінка // Маяк Прыдняпроўя. – 1985. – 17 сакавіка. – С. 3.

Украінка, С. Вершы / С. Украінка // Дняпроўскія хвалі: Магілёўшчына літаратурная. – Магілёў: Аблдрукарня, 1993. – С. 66 – 70.

Украінка, С. Вершы / С. Украінка // Полымя. – 1997. - №9. – С. 71 – 73.

Украінка, С. Маё Купела: вершы / С. Украінка. – Магілёў, 2001. – 166 с.

Украінка, С. Правінцыяльныя гісторыі: гумарэска / Сяргей Украінка // Маяк Прыдняпроўя. – 2002. – 23 лютага. – С. 2.

Украінка, С. Эцюд: Верш / С. Украінка // Маяк Прыдняпроўя. – 1986. – 17 мая. – С. 3.

Літаратура аб жыцці і творчасці Сяргея Украінкі

Рагаўцоў, В. Даўно чаканая сустрэча: [пра зборнік С. Украінкі “Маё Купела”] / Васіль Рагаўцоў // Маяк Прыдняпроўя. – 2002. – 9 кастрычніка. – С. 3.

Таленты роднай зямлі