Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Туфанаў Уладзімір Фёдаравіч

(3.02.1941 – 31.07.2004)

Паэт

Нарадзіўся Уладзімір Фёдаравіч 3 лютага 1941 г. у пагранічным гарадку Бельску ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Маці з сынам паспела эвакуіравацца ў Саратаўскую вобласць. Як скончылася вайна прыехалі ў Быхаў, на Радзіму маці, жылі ў хаце бабулі, якая ўцалела ў гады вайны.

Маці марыла, каб сын стаў настаўнікам, як і яна. Але Уладзімір пасля заканчэння школы паступіў у інстытут чыгуначнага транспарта. Будаўніцтва стальных магістраляў заставілі аб’ездзіць увесь Саюз.

Першы паэтычны твор Уладзіміра Фёдаравіча пакарыў сваёй шчырасцю кампазітара і выканаўца М. Курэнкова і стаў песняй, якая ўвайшла ў яго рэпертуар. Уладзімірам Туфанавым напісана каля 100 лірычных вершаў, многія з якіх сталі песнямі, рамансамі. На яго вершы пісалі музыку Г. Завалокін, М. Старасцін, Р. Макаранка, Г. Багамолаў, У. Громаў. Паэтычныя радкі Уладзіміра Фёдаравіча забраў з сабою ў Амерыку кампазітар М. Дунаеўскі, а песня на яго словы «Южный ветер» гучала ў Парыжы.

Творы Уладзіміра Туфанава

Туфанов, В. Лудчицкая высота: [стихотворение] / Владимир Туфанов // Прыдняпроўская ніва. – 2003. – 2 ліпеня. – С. 4.

Туфанов, В. Родной город: [стихотворение] / Владимир Туфанов // Маяк Прыдняпроўя. – 2003. – 16 красавіка. – С. 3.

Літаратура аб жыцці і творчасці Уладзіміра Туфанава

Бордиловский, В. Любовь не покидает сердце: [о жизни и творчестве В. Туфанова] / В. Бордиловский // Могилевские ведомости. – 2003. – 5 апреля. – С. 6.

Таленты роднай зямлі