Ткачоў Васіль Юр’евіч
(01.01.1948)
Беларускі пісьменнік, публіцыст, драматург
Васiль Юр׳евiч Ткачоў нарадзiўся 1 студзеня 1948 г. у в. Гута Рагачоўскага раёна, а вырас на Быхаўшчыне ў в. Іскань, куды неўзабаве пераехалі ягоныя бацькі.
Скончыў аддзяленне журналiстыкi Львоўскага вышэйшага ваенна-палiтычнага вучылiшча. Працаваў ваенным карэспандэнтам, рэдактарам, спецыяльным карэспандэнтам газеты «Гомельская праўда». З 1989 па 2005 гг. – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза тэатральных дзеячаў, лаўрэат прэміі Саюза беларускіх журналістаў і міжнароднай прэміі «Дружба» за лепшы публіцыстычны твор (нарыс “Сонцам хлеб на стале”). Пераможца літаратурнага конкурсу часопіса “Вясёлка” на лепшае апавяданне. П’еса “Стары і дарога” адзначана першай прэміяй на рэспубліканскім конкурсе ў 1985 г. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Доўнар-Запольскага і расійскай прэміі Баяна. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.
Першае апавяданне “Шчарбаты нож” апублікавана ў 1966 г. Выдадзены кнігі для дзяцей “Хітры Данік” (1975 г.), “Партрэт салдата” (1984 г.), “Вятрак – птушка вольная” (2003 г.), “Незвычайны дыктант” (2004 г.), для дарослых - “Дзень у горадзе” (1985 г.), “Мой рай зямны” (1997 г.), “Тратнік” (2002 г.), кніга публіцыстыкі “Пахвалі пражыты дзень” (1998 г.), кнігі гумару – “Смех на прызбе” (1995 г.), “Карасі на пяску” (1977 г.) і “Крутыя хлопцы” (2001 г.). Заявіў пра сябе і як самабытны драматург. Магiлёўскiм абласным драматычным тэатрам пастаўлены яго п׳есы: “Сiвы бусел”, “Прыгоды з Канапухiным”, акадэмiчным Нацыянальным драматычным тэатрам iмя Я. Купалы – “Кветкi-ягадкi”, Гомельскiм абласным драматычным тэатрам – “Вокны”, “Усмiхаўся месяц белай вiшнi”, “Перапалох”, “Нехта ходзіць за акном…”. Ён таксама перакладае п׳есы з рускай i ўкраiнскай моў. Васiль Юр׳евiч з׳яўляецца аўтарам шматлiкiх аднаактовак, сярод якiх – “Стары і дарога”, “Кубік Рубіка”, “Неяк аднойчы”, “Дублёр”, “У лодцы без вясла”, “Белы дрозд”, “Арышт”.
На абласным тэлебачанні вёў аўтарскую літаратурна-мастацкую праграму “На прызбе з Васілём” (2001 – 2003 гг.).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Творы Васіля Ткачова
Ткачев, В. День в городе : рассказы / Василь Ткачев. — Минск : Мастацкая літаратура, 1985. — 191 с. |
Ткачев, В. Похвали прожитый день : книга-дневник / Василь Ткачев. — Минск : Мастацкая літаратура, 1988. — 206 с. |
Ткачоў, В. Булачка : апавяданне / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. – 2002. — 30 красавіка. — С. 3. |
Ткачоў, В. Два лісты да брата : апавяданне / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1998. — 21 студзеня. — С. 2 - 4. |
Ткачоў, В. Дурань : апавяданне / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1999. — 12 мая. — С. 3. |
Ткачоў, В. Знайшлі выйсце : гумарэска / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 1999. — 7 лістапада. — С. 4. |
![]() |
Ткачоў, В. Карасі на пяску : гумар / Васіль Ткачоў. — Мінск : Б. і., 1997. — 31 с. Зборнік гумарэсак на розныя бытавыя тэмы. |
Ткачоў, В. Крутыя хлопцы : гумар / Васіль Ткачоў. — Мінск : Беларускі дом друку, 2001. — 29 с. |
Ткачоў, В. Крыўда : апавяданне-быль / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2011. — 14 снежня. — С. 5. |
Ткачоў, В. Падайце мне Якаўлева! : гумарэска / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2000. — 15 верасня. — С. 3. |
Ткачоў, В. Так плача акно : апавяданне / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2002. — 13 лістапада. — С. 3. |
Ткачоў, В. Хітры Данік : апавяданні / Васіль Ткачоў. — Мінск : Беларусь, 1975. — 175 с. |
Ткачоў, В. Шчаслівая. Невяскова хвароба : апавяданні / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2001. — 7 сакавіка. — С. 4. |
Літаратура аб жыцці і творчасці Васіля Ткачова
Болсун, М. У крыніцы натхнення – вясковы выток: [Васілю Ткачову – 60] / Міхась Болсун // Белорусская нива. – 2008. – 10 января.
Кавалёў, М. Героі яго твораў – землякі: [вечарына ў в. Хатоўня, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння Васіля Ткачова] / Міхась Кавалёў // Маяк Прыдняпроўя. – 2013. – 27 лютага. – С. 3.
Карлюкевич, А. Истоки – в Ашхабаде: [про Василя Ткачева] / Алесь Карлюкевич // Нёман. – 2013. – №1. – С. 217 – 220.
Ковалев, М. У каждого дома своя история [про книгу «Снукер»] / Михаил Ковалев // Белорусская нива. – 2011. – 23 февраля.
Леўчанка, М. У вёсцы яго карані: [да 60-годдзя Васіля Ткачова] / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 2007. – 19 снежня. – С. 4.
Леўчанка, М. У Іскані пачынаўся шлях: [да 50-годдзя Васіля Ткачова] / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 1998. – 21 студзеня. – С. 2.
Поздняков, М. Правда жизни: [про Василя Ткачева] / Михаил Поздняков. – Народная газета. – 2011. – 17 лютага.
Поздняков, М. Правда жизни: [про Василя Ткачева] / Михаил Поздняков. – Маяк Прыдняпроўя. – 2011. – 23 лютага.
Сліва, М. Талент яркі, адметны: (да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Васіля Ткачова) / Міхась Сліва // Маяк Прыдняпроўя. – 2012. – 29 снежня. – С. 7.
Снукер: раскрыццё існасці чалавека: [пра кнігу “Снукер”] // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 17 чэрвеня.
Ткачоў, В. Ю. Мой рай зямны / Васіль Юр’евічТкачоў // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Укладальнік М. Мінзер. – Мінск: Літаратура і мастацтва. – 2009. – С. 380 – 385.
Ткачоў Васіль // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. – Мінск: БелЭн, 1995. – Т. 6. – С. 86 – 87.
