Соцікаў Яўген Анатольевіч
(15.11.1933)
Пісьменнік
Соцікаў Яўген Анатольевіч нарадзіўся 15 лістапада 1933 г. у вёсцы Шмакі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1935 г., у сувязі з пераводам бацькі на работу дырэктарам раённай калгаснай школы, сям’я пераехала ў Лагойск. У час Вялікай Айчыннай вайны Яўген Анатольевіч разам з маці і сястрой Святланай быў вывезены на работу ў Францыю і Германію. Бацька, Анатоль Фёдаравіч, загінуў на фронце 14 студзеня 1945 г. Скончыў Мінскі палітэхнічны тэхнікум і Ленінградскі палітэхнічны інстытут. Пяцьдзесят гадоў прапрацаваў на Магілёўскім металургічным заводзе ім. А. Ф. Мяснікова. Аўтар кніг прозы «Люди и годы» (2002 г.), «Страшно вспоминать» (2004 г.), «Следы моей Судьбы» (2007 г.), «Люди и годы – 80» (2012 г.), «Война глазами детей» (2012 г.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Магілёве.
Творы Яўгена Соцікава
Сотиков, Е. Могилевский самородок из Козелья / Евгений Сотиков // Прыдняпроўе – маё натхненне : Магілёўшчына літаратурная. — Магілёў, 2009. — С. 497-522 . |
