Сілянкоў Анатоль Іванавіч
(01.11.1936 – 22.02.2010)
Пісьменнік
Анатоль Іванавіч Сілянкоў нарадзіўся 1 лістапада 1936 г. у вёсцы Ніканавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Яго бацька, Іван Іванавіч, працаваў начальнікам Ніканавіцкага паштовага аддзялення. Маці, Антонава Еўдакія Рыгораўна, працавала настаўніцай у Ніканавіцкай пачатковай школе.
У гады вайны Анатоль Іванавіч знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. Ён быў сведкам розных драматычных падзей. Усё жыццё Сілянкоў памятаў і аб вялікадушнасці простых людзей, якія дзяліліся апошнім, што ў іх было, з тымі, хто трапіў у бяду, прычым не толькі са сваімі землякамі, але і з беглымі нямецкімі салдатамі.
У 1944 г. Анатоль Іванавіч пайшоў у першы клас Ніканавіцкай школы. У 1950 г. паступіў у 8-й клас Ст.-Тошчыцкай сярэдняй школы. У школе ён займаўся грамадскай працай, быў рэдактарам класнай сценгазеты. У 1953 г. паступіў у 10-й клас Быхаўскай СШ № 1.
У 1954-1959 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы Анатоль Іванавіч удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці ўніверсітэта, а таксама займаўся ў секцыі лёгкай атлетыкі і паспяхова выступаў у спартыўных спаборніцтвах.
З чацвёртага курса Анатоль Іванавіч пачаў працаваць у рэдакцыі газеты «Знамя юности». Спачатку працаваў карэспандэнтам, а затым быў прызначаны загадчыкам аддзела сельскай моладзі. У гэты перыяд ён шмат пісаў пра працаўнікоў вёскі і іх праблемах. У 1965 г. Анатоль Іванавіч перайшоў на працу ў рэдакцыю часопіса «Неман». Анатоль Іванавіч рэгулярна публікаваў свае працы, а таксама дапамагаў маладым аўтарам рыхтаваць іх матэрыялы да публікацыі. Андрэй Макаёнак, які ў гэты час быў рэдактарам часопіса, вельмі добра адгукаўся аб працы маладога супрацоўніка. У 1972 г. Анатоль Іванавіч перайшоў на працу ў рэдакцыю газеты "Звязда".
З 1975 г. працаваў старэйшым рэферэнтам УД Савета міністраў БССР. У гэты час Анатоль Іванавіч паспяхова скончыў завочна аспірантуру і ў 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Развіццё народных мастацкіх промыслаў у Беларусі".
З 1982 г. па 1991 г. – адказны сакратар часопіса "Полымя".
З 1991 г. па 1992 г. – адказны сакратар газеты "Наша слова".
Творы Анатоля Сілянкова
Літаратура аб жыцці і творчасці Анатоля Сілянкова
Валодзін, М. З самім Макаёнкам / Мікола Валодзін // Маяк Прыдняпроўя. – 2013. – 4 мая. – С. 5.
Тлуміловіч, Н. В. Выпрабаванне часам: публіцыстычнае асэнсаванне рэчаіснасці / Н. В. Туміловіч. – Мінск: БДУ, 2012. – 104 с.
