Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Сакалоў Алесь Мікалаевіч

(25.08.1955)

Паэт

Нарадзіўся Алесь Мікалаевіч 25 жніўня 1955 г. на Гомельшчыне. Пасля заканчэння ў 1979 г. гістфака БДУ на працягу 33 гадоў настаўнічаў у навучальных установах Міншчыны, Гарадзеншчыны, Магілёўшчыны. З 2000 г. жыве ў агр. Баркалабава Быхаўскага раёна. Працуе настаўнікам гісторыі ў ДУА “Баркалабаўскі вучэбна-педагагічны комплекс д/с – СШ”. Трохразовы чэмпіён Беларусі па рашэнні крыжаванак. Са сваімі творамі выступаў у калектыўных зборніках: “Народ спявае пра сябе” (1994 г.), “Калі спявае душа” (1997 г.). У 1995 г. быў адзначаны заахвочвальнай прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургаў за вершаваную п’есу “Чорнае сонца”. У 1999 г. выдаў зборнік вершаваных твораў “Чорнае сонца”. У 2012 г. у выдавецтве В. Хурсіка выйшла кніга вершаваных твораў “Арэлі менестрэля”.

Творы Алеся Сакалова

Сакалоў, А. Арэлі менестрэля : вершаваныя творы на беларускай і рускай мовах / Алесь Сакалоў. — Мінск : Выдавецтва В. Хурсіка, 2012.— 200 с.

У кнізе прадстаўлены вершы, балады і іншыя вершаваныя творы настаўніка з вёскі Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Сакалоў, А. Вершы / Алесь Сакалоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2011. — 14 снежня. — С. 5.

Сакалоў, А. Летапісец : верш / Алесь Сакалоў // Маяк Прыдняпроўя.— 2008. — 6 жніўня. — С. 4.

Сакалоў, А. Палёт : верш / Алесь Сакалоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2004. — 3 лістапада. — C. 3.

Сакалоў, А. Спатканне : верш / Алесь Сакалоў // Маяк Прыдняпроўя.— 2006. — 18 лістапада.— С. 6.

Сакалоў, А. Чорнае сонца / Алесь Сакалоў. — Гродно : Издательство Ратуша, 1999. — 72 с.

Соколов, А. Победителям : стихотворение / А. Соколов // Маяк Прыдняпроўя. — 2004. — 9 чэрвеня.

Літаратура аб жыцці і творчасці Алеся Сакалова

Баркалабаўскі творца: [ пра Алеся Сакалова] // Маяк Прыдняпроўя. – 2013. – 16 студзеня. – С. 3.

Таленты роднай зямлі

ru be en