Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Пазнякоў Міхась Паўлавіч

(24.01.1951)

Пісьменнік, перакладчык, мовазнавец

Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у в. Заброддзе Быхаўскага раёна. Вучыўся спачатку ў Забродскай пачатковай школе. Вучыўся старанна, з вялікім хваляваннем і адказнасцю, а з пятага класа быў пераведзены ў Глухскую сярэднюю школу, дзе актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, займаўся ў гуртках і спартыўных секцыях. Асабліва захапляўся гісторыяй, геаграфіяй і матэматыкай. Змалку кніга вабіла, чаравала будучага паэта. Трапляючы ў захапляючы свет цудоўнай кнігі, ён забываў пра ўсё, нібы сам станавіўся яе героем. Адна з першых прачытаных кніжак – зборнік успамінаў дзяцей вайны "Ніколі не забудзем". Большай трывогі, больш моцнага перажывання ён не адчуваў ніколі. Гэта падштурхнула яго перачытаць усё, што было ў бібліятэцы аб партызанах, падпольшчыках, франтавіках. Першы свой верш Міхась Пазнякоў напісаў у шостым класе, а штуршком да творчасці з'явілася настаўніца рускай мовы і літаратуры Роза Сямёнаўна Нікіфарава, якая дала заданне напісаць верш. 3 таго часу вершаплёцтва захапіла будучага паэта.

У 9 класе Міхась Пазнякоў быў абраны рэдактарам "Камсамольскага пражэктара" – насценнай газеты камсамольскай арганізацыі школы. Першы яго верш быў надрукаваны ў 1966 г. у газеце "Браслаўская звязда" (г. Браслаў), дзе Міхась Пазнякоў вучыўся некалькі месяцаў у санаторнай школе. Заўважыў і падтрымаў яго кіраўнік літаратурнага аб'яднання, вядомы пісьменнік Павел Пруднікаў. У 1968 г. адбылася першая сустрэча Міхася з жывым пісьменнікам – чараўніком мастацкага слова Адамам Русаком. Яго словы аб прыгажосці і багацці роднай мовы назаўсёды прараслі ў сэрцы будучага паэта і паўплывалі на выбар будучай прафесіі. Пасля заканчэння школы працаваў на Мінскім заводзе шасцерняў. Вольны час аддаваў тэатру, кнігам, кіно, падрыхтоўцы ва ўніверсітэт.

У 1971 г. Міхась Пазнякоў стаў студэнтам філалагічнага факультэта знакамітай вышэйшай навучальнай установы Беларусі – Белдзяржуніверсітэта. Гады вучобы былі напружаныя, але вельмі цікавыя. Сярод выкладчыкаў былі Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Вячаслаў Рагойша, Павел Ткачоў, Маргарыта Яфімава, Ірына Шаблоўская, Вольга Казлова. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне і з верасня 1974 г. ён стаў працаваць настаўнікам роднай мовы і літаратуры, а таксама нямецкай мовы і этыкі ў Ягадскай васьмігадовай школе Бярэзінскага раёна. Пасля закрыцця гэтай школы працаваў у Кукараўскай васьмігодцы гэтага ж раёна.

У 1976 г. у газеце "Беларускі універсітэт" быў надрукаваны першы верш Міхася Пазнякова на беларускай мове. Пасля заканчэння універсітэта (1977 г.) вярнуўся ў Мінск і выкладаў родную мову і літаратуру ў СШ №26. У 1978 г. залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе прымаў удзел у распрацоўцы двухтомных "Русско-белорусского словаря" і "Беларуска-рускага слоўніка", а таксама з'яўляўся памочнікам навуковага рэдактара гэтых выданняў. Навуковым жа рэдактарам быў Кандрат Крапіва – у той час віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. Мовазнаўчая школа славутага пісьменніка, вучонага і цікавага чалавека дапамагла Пазнякову глыбей пранікнуць у бясконцае нацыянальнае багацце – моўны скарб, заняцца навуковай працай, напісаць шэраг навуковых артыкулаў, а пасля распрацаваць і выдаць вялікі "Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы" (1988 г.).

З 1981 г. Міхась Пазнякоў – дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. 3 1984 г. па 2000 г. працаваў у дзяржаўным выдавецтве "Юнацтва", прайшоўшы шлях да галоўнага рэдактара. Потым два гады ўзначальваў часопіс "Вожык". 3 2003 г. працуе ў часопісе "Неман": да мая 2008 г. – намеснікам галоўнага рэдактара, а цяпер – галоўным рэдактарам.

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям – "Дзіўныя "блізняты" (1987 г.), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з'явіліся "Побач з татам" (1988 г.), "Тры чарадзеі" (1991 г.), "Ехаў поўны воз дзівос" (1994 г.), "Шые вожык кажушок", "Дзівосны свет" (1996 г.) і інш. Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: "Колер радасці" (1988 г.), "Час надзеі" (1991 г.), "Крутит время свои жернова" (2004 г.), "Любі і помні" (2006 г.), "Святое правіла..." (2008 г.). Сягоння Міхась Пазнякоў – аўтар каля 30 кніг паэзіі і прозы. Міхась Пазнякоў пераклаў на беларускую мову кніжкі "Дапаможаш ты – табе дапамогуць" (афганскія народныя казкі), "Залатая ракавінка" (кітайскія народныя казкі), "Дванаццаць месяцаў" С. Маршака, "У заапарку" М. Гелера, раманы: С. Лагерлёф "Пярсцёнак Лёвеншольдаў", В. Скот "Квенцін Дорвард", М. Сервантэс "Дон Кіхот", некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.

У апошнія гады перакладае нашых вядомых творцаў на рускую мову: Янку Сіпакова, Івана Пташнікава, Васіля Ткачова, Уладзіміра Гніламёдава, Паўла Саковіча, Казіміра Камейшу.

Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. З ім супрацоўнічаюць кампазітары Леанід Захлеўны, Пятро Яроменка, Георгій Ермачэнкаў, Уладзімір Карызна-малодшы, Мікалай Літвін, Вячаслаў Кузняцоў і інш.

Міхась Пазнякоў з'яўляецца Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года", лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.

Творы Міхася Пазнякова

(Трыпціх)

1

Святлее ўсмешкай лес стракаты
Густое, вязкае, як мёд,
Паветра пахне бульбай, мятай,
Пустое поле вінавата
Праводзіць птушак у палёт.

І неба выцвилай валошкай
Струмениць цішу і прастор.
Дым з коміну нібыта вёску
Падняў на стромістых палосках
І грэе лёд далёкіх.

2

Восень-працаўніца спачывае,
Зелянеюць ціхія палі,
Хмары кужалёвыя над гаем
Сонца лёгкім смуткам абвілі.

Голы луг сівее ў цішы соннай,
Вее спелым водарам садоў.
Падаюць лісты сухія з клёнаў,
Быццам песня позніх журавоў.

3

Люблю, калі шугае восень
У гордым трапяткім палёце,
Без боязі, што хутка скосіць
Мароз на лютым эшафоце.

Яе рашучы, вольны нораў
Вітаю Ўзрушанай душою.
Мой гнеў успыхвае, як порах,
Перад пачварнаю хлуснёю.

Поздняков, М. П. Крутит время свои жернова : стихи / Михаил Павлович Поздняков. — Минск : Технопринт, 2004. — 112 с.

В книгу вошли стихи, написанные автором в разное время. В поэтической публицистике автор пишет о том, что происходит в мире, что особенно волнует нашего современника, отстаивает социальную справедливость, неразменнвые художественные ценности. Значимое место занимает интимная лирика. Лирическому герою поэта, присуще трепетное отношение к любви , к женщине.

Поздняков, М. Между радостью и болью: проза / Михаил Поздняков // Неман. — 2006. — №6. — С.101-118.

Поздняков, М. П. Под синевой родных небес : стихи / Михаил Поздняков. — Минск, 2008. — 160 с.

В книгу вошли произведения автора, написаные на русском языке, а также в переводе с белорусского. Он воспевает родную Беларусь, отстаивает социальную справедливость, неразменные духовные ценности. Много искренних строк посвящено малой родине поэта – Быховщине, где он по прежнему черпает энергию и вдохновение.

Пазнякоў, М. П. Вавёрчына хатка: апавяданні, казкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 95 с. : іл.

Пазнякоў, М. П. Гульняслоў / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2011. — 128 с.

Пазнякоў, М. Дарынка-весялінка: вершы, казкі, загадкі... : для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў ; мастак А. Пратасеня. — Мінск : Юнацтва, 1999. — 143 с. : іл.

Пазнякоў, М. Дзіўныя "Блізняты": загадкі на беларуска-рускія амонімы : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў ; мастак В. С. Сідарава. — Мінск : Юнацтва, 1987. — 21 с.: іл.

У кнізе “Дзіўныя Блізняты” змешчаны загадкі, якія напісаны так, што адгадкамі да іх з’яўляюцца беларуска-рускія амонімы. Кожная загадка таму і складаецца з дзвюх частак. Першая з іх напісана на беларускай мове і патрабуе, безумоўна, у якасці адгадкі беларускага слова-амоніма. Другая частка загадкі напісана на рускай мове і патрабуе ў якасці адгадкі рускага слова-амоніма. Пры гэтым абедзве часткі кожнай загадкі звязаны паміж сабой.

Поздняков, М. П. Доверием небо измерю : стихи разных лет / Михаил Поздняков ; пер. с белорус. — Минск : Издательство “Четыре четверти”, 2012. — 148 с.

В книгу вошли стихи, написанные на русском языке, а также в переводе с белорусского. Они – о нашем непростом времени, о святом и близком, о вечном и неповторимом, о справедливом и духовном. Многие стихи посвящены малой родине автора – милой его сердцу Быховщине.

Пазнякоў, М. Ехаў поўны воз дзівос: вершы, смяшынкі, лічылкі, небыліцы, скорагаворкі, загадкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Юнацтва, 1994. — 143 с.: іл.

Книга состоит из нескольких разделов. В первом разделе представлены стихи на самые разные темы нашей действительности. Во втором – смешинки, считалки, небылицы. В третий раздел вошли скороговорки. Очень заинтересует юных читателей четвертый раздел книги. Здесь собраны загадки.

Пазнякоў, М. П. Загадкі з поля і градкі : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў ; мастак В. М. Барздыка. — Мінск : Ураджай, 2000. — 35 с.: іл.

Пазнякоў, М. П. Залаты ключык духоўнасці / Міхась Пазнякоў. – Мінск : выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2010. – 280 с.

Кнігу склалі выбраныя літаратурна-крытычныя, літаратуразнаўчыя, культуралагічныя, мовазнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы, рэцэнзіі на новыя кнігі, выступленні, інтэрв’ю. Пісьменнік разважае аб праблемах кнігавалання, літаратурнага працэсу, звяртае ўвагу на самыя розыя пытанні грамадскага жыцця, якія тычацца літаратуры, мовы, культуры, вернасці грамадзянскаму абавязку, служэнню роднаму народу, любай Беларусі.

Пазнякоў, М. П. Любі і помні… : вершы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Ю. М. Сапажкоў, 2005. — 160 с.

Паэт ненавідзіць і выкрывае зло, адкуль бы яно не выходзіла. Абараняе выбар і гонар свайго народа, услаўляе духоўны свет чалавека, хараство, дабрыню, высакароднасць, верыць у лепшае і ўпэўнена глядзіць у будучыню. Нямала хвалюючых радкоў прысвечана Каханню, Жанчыне, цудоўным імгненням жыцця.

Пазнякоў, М. П. Падарожжа ў краіну загадак : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Литература и Искусство, 2007. — 144 с. : іл.

Гэтую кнігу склалі вершаваныя загадкі-задачкі, шарады, метаграмы, анаграмы, загадкі на амонімы. Напісаныя з густам, займальныя, маляўнічыя, яны маюць вялікае пазнавальнае і навучальнае значэнне і будуць садзейнічаць выхаванню дабрыні, кемлівасці, назіральнасці, а таксама чуйнасці да роднага слова.

Пазнякоў, М. П. Паміж радасцю і болем : апавяданні, эсэ, абразкі, гумар / Міхась Пазнякоў. — Мінск : выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2010. — 196 с.

Пазнякоў, М. П. Песня прыроды : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2012. — 24 с. : іл. — (Свет вакол нас).

Пазнякоў, М. Побач з татам : вершы, лічылкі, загадкі / М. Пазнякоў. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 46 с.: іл.

У зборнік увайшлі вершы, лічылкі, загадкі. Пранікнавенна, з тонкім лірызмам, аўтар піша аб прыгажосці роднага края, аб духоўным багацці яго людзей, імкнецца прывабіць маленькіх чытачоў да карыснай і патрэбнай працы.

Пазнякоў, М. П. Птушынае свята : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2012. — 30 с. : іл. — (Свет вакол нас).

Пазнякоў, М. П. Радзіма : вершы / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2012. — 22 с. : іл. — (Свет вакол нас).

Пазнякоў, М. П. Родная мова: вершы, каламбуры, крылатыя выразы, скарагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2012. — 24 с. : іл. — (Свет вакол нас).

Пазнякоў, М. П. Свята ўраджаю : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2012. — 22 с. : іл. — (Свет вакол нас).

Пазнякоў, М. Святое правіла... : вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 270 с.

У зборнік увайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за 15 год плённага труда. У іх – роздум пра час, любоў да Радзімы, да бацькоўскага краю. Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы.

Пазнякоў, М. П. Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1988. — 559 с.

У слоўніку сабраны эпітэты больш чым за 400 найбольш ужывальных назоўнікаў беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, фальклору, перыядычных і навукова-даведачных выданняў.

Пазнякоў, М. Тры чарадзеі : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. Пазнякоў. — Мінск : Юнацтва, 1991. — 111 с.: іл.

Проникновенно автор пишет о красоте родной земли, о добрых делах, духовном богатстве её людей, играх и забавах советских людей. Труд, Мир, Дружба – вот три волшебника, которые делают жизнь счастливой, – утверждает автор. Целый раздел книги представлен скороговорками и загадками. Их – более сотни. Значительное место занимают загадки на белорусско-русские омонимы, написанные на двух языках.

Пазнякоў, М. П. У бары і на двары : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. — Мінск: Народная асвета, 2013. — 32 с.: іл. — (Свет вакол нас).

Пазнякоў, М. П. У заапарку : вершы, скарагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. — Мінск : Народная асвета, 2013. — 32 с. : іл. — (Свет вакол нас).

Новую кніжку серыі “Свет вакол нас” склалалі вершы, скарагаворкі і загадкі як пра экзатычных, так і пра вядомых у Беларусі жывёл і птушак. Напісаныя маляўніча, займальна, творы паэта пасадзейнічаюць выхаванню любові да братоў нашых меньшых.

Пазнякоў, М. П. У родным краі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў ; мастак Сяргей Волкаў. — Мінск : Литература и Искусство, 2009. — 144 с. : іл.

Пазнякоў, М. Усім па сакрэту… : кніга гумару / Міхась Пазнякоў. — Мінск : УП “Тэхнапрынт”, 2005. — 144 с.

Кнігу склалі гумарыстычныя творы: літаратурныя пародыі, байкі, вершы, эпіграмы, небыліцы, эпітафіі, прыпеўкі, тосты. Праз цёплую, дасціплую ўсмешку або вострую кпіну аўтар звяртае ўвагу на пэўныя недарэчнасці або заганы, як у творчасці, так і ўвогуле ў нашым жыцці.

Пазнякоў, М. П. Усміхаюцца зоры над хатаю : выбраныя творы / Міхась Пазнякоў. — Мінск, 2011. — 384 с.

У зборнік увайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за 25 год плённай працы. У іх – грамадзянскі роздум пра час і чалавека, шчырая любоў да бацькоўскага краю, услаўленне высокіх духоўных каштоўнасцей, вера ў лепшае жыццё, упэўненнасць у будучыні. Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы, шрацінкі. Прадстаўлены ў кнізе і лепшыя паэтычныя творы аўтара для дзяцей.

Пазнякоў, М. Час надзеі : вершы / МіхасьПазнякоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 175 с.

Высокая духоўнасць, любоў да роднай зямлі і людзей працы, чысціня чалавечых адносін, вера ў дабро і справядлівасць – галоўнае ў творчасці паэта.

Пазнякоў, М. Шые вожык кажушок : вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі / М. П. Пазнякоў. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 140 с. : іл.

У кнігу ўвайшлі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, загадкі для дзяцей 2-4 класаў.

Літаратура аб жыцці і творчасці Міхася Пазнякова

Алейнік, Л. Жыццё – не казка. Але ў казцы – падказка...: [пра кнігу Міхася Пазнякова "Вавёрчына хатка"] / Лада Алейнік // Полымя. – 2008. – № 8. – С. 101-105.

Бядуліна, К. Дабрыня заўжды побач: [творчая сустрэча Міхася Пазнякова] / Кацярына Бядуліна // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 23 снежня.

Весялуха, М. Пад гербам Мінска і сцягам маладосці: [пра Міхася Пазнякова] / Марына Весялуха // ЛіМ. – 2010. – 1 кастрычніка. – С. 3.

Вядомаму пісьменніку М. Пазнякову – 50 годоў // Сям’я. – 2001. – 19 студзеня. – С. 9.

Гніламёдаў, У. Прырода, радзіма, жыццё...: [лад паэзіі Міхася Пазнякова] / Уладзімір Гніламёдаў // ЛіМ. – 2010. – 22 кастрычніка. – С. 6.

Жук, К. Пусть крутит время жернова: [про книгу Михаила Позднякова “Крутит время свои жернова”] / Кастусь Жук // Неман. – 2004. – № 1. – С. 173-175.

И будит ото сна в огне рожденным звуком…: [Михаил Поздняков] // Могилёвские ведомости. – 2000. – 11 марта. – С. 6.

Кавалёў, В. Дарыць святло і цішыню: [аб прэзентацыі кнігі Міхася Пазнякова] / Віктар Кавалёў // ЛіМ. – 2008. – 14 лістапада. – С. 3.

Кавалёў, М. "Калыска мая залатая...": [пра кнігу вершаў Міхася Пазнякова] / Міхась Кавалёў // ЛіМ. – 2010. – 22 студзеня. – С. 14.

Кавалёў, М. Падарожжа ў краіну загадак: [пра кнігу Міхася Пазнякова] / Міхась Кавалёў // Маяк Прыдняпроўя. – 2007. – 28 лістапада. – С. 4.

Коласаў, М. Дзве гадзіны радасці, натхнення: [творчая сустрэча паэта Міхася Пазнякова] / М. Коласаў // Маяк Прыдняпроўя. – 2010. – 2 чэрвеня. – С. 3.

Кузьміч, П. Свята на Быхаўшчыне: [літаратучная вечарына Міхася Пазнякова] / Міхась Кавалёў // ЛіМ. – 2010. – 22 студзеня. – С. 14.

Крыўко, М. Багацце фарбаў роднай мовы: [слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы Міхася Пазнякова] / Мікалай Крыўко // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 21 верасня. – С. 21.

Леўчанка, М. За ўсё баліць яго душа: [аб паэзіі Міхася Пазнякова] / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 1993. – 26 мая.

Леўчанка, М. "Святое правіла..." душы: [новы зборнік Міхася Пазнякова] / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 2010. – 17 красавіка.

Леўчанка, М. Шматгранны талент земляка: [да 60-годдзя з дня нараджэння Міхася Пазнякова] / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 2010. – 19 студзеня. – С. 4.

Марозаў, А. Каштоўны прыз: [Міхась Пазнякоў] / Аляксандр Марозаў // ЛіМ. – 2010. – 30 красавіка. – С. 2.

Марціновіч, А. Астравок дабраты, чысціні, хараства: [пра творчасць Міхася Пазнякова] / Алесь Марціновіч // Настаўніцкая газета. – 2000. – 8 ліпеня. – С. 4.

Марціновіч, А. Зямны рай – родны край: [кніга "У родным краі" Міхася Пазнякова] / Алесь Марціновіч // ЛіМ. – 2009. – 9 кастрычніка. – С. 6.

Марціновіч, А. Пазначана дабрынёй: [пра кнігу Міхася Пазнякова “Серабрыстыя чайкі”] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 24 мая. – С. 10.

Марціновіч, А. Прамоўлена светла і чыста: [кніга Міхася Пазнякова "Святое правіла"] / Алесь Марціновіч // Маяк Прыдняпроўя. – 2009. – 9 снежня.

Мікалаеў, І. "Прылятаю птушкаю вясной..." : [аб сустрэчы з беларускім пісьменнікам Міхасём Пазняковым у Глухскай СШ] / І. Мікалаеў // Маяк Прыдняпроўя. – 2008. – 24 мая.

Міхась Пазнякоў : "Ты чакай мяне, Заброддзе, райскі кут на Беларусі" : [гутарка з пісьменнікам] / М. Пазнякоў; гутарыла Таццяна Ускова // Белорусская нива. – 2009. – 5 сентября. – С. 11.

Пазнякоў, М. Абуджанасць у чалавеку Чалавека: [размова з Міхасём Пазняковым] / М. Пазнякоў; гутарыла Алена Мінчукова // ЛіМ. – 2008. – 19 снежня. – С. 5.

Пазнякоў, М. За пісьменніка гаворыць рукапіс: [гутарка з Міхасём Пазняковым] / М. Пазнякоў; гутарыла Жанна Капуста // ЛіМ. – 2009. – 24 ліпеня. – С. 5.

Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мінск: БелЭН, 2000. – Т. 11. – С. 520.

Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік: У 6 т. – Мінск: БелЭН, 1995. – Т. 6. – С. 649.

Пазнякоў Міхась Паўлавіч // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў / укладальнік Мікола Мінзер. – Мінск, 2009. – С. 297-302.

Поздняков Михаил Павлович: [писатель] // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009 / под редакцией И. В. Чекалова. – Минск, 2009. – С. 183.

Поздняков Михась: [бел. писатель] // Республика Беларусь: энциклопедия. В 6 т. / под редакцией Г. П. Пашков. – Минск, 2008. – Т. 6. – С. 135.

Поздняков, М. И нет ничего дороже: [воспоминания белорусского писателя Михаила Позднякова] // Советская Белоруссия. – 2009. – 21 ноября. – С. 23.

Поздняков, М. П. Течение "Немана": [беседа с главным редактором журнала "Неман" Михаилом Павловичем Поздняковым] / М. П. Поздняков; беседовал Н.

Колосов // Маяк Прыдняпроўя. – 2008. – 18 чэрвеня.

Ткачоў, В. Нізкі паклон роднаму, свайму: [зборнік прозы "Паміж радасцю і болем" Міхася Пазнякова] / Васіль Ткачоў // ЛіМ. – 2010. – 5 лістапада. – С. 7.

Ткачоў, В. Паклон: [творчасць Міхася Пазнякова] / Васіль Ткачоў // Маяк Прыдняпроўя. – 2010. – 20 кастрычніка.

Ткачоў, М. Шчодры талент: [пра кнігу Міхася Пазнякова “Залаты ключык духоўнасці”] / Міхась Ткачоў. – Настаўніцкая газета. – 2011. – 22 студзеня.

Цвяткоў, У. “Тварыце, людзі, на зямлі дабро!...”: [пра творчасць Міхася Пазнякова] / Уладысь Цвяткоў // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 26 студзеня. – С. 19.

Чарняўскі, М. “Гульняслоў” – не пустаслоў…: [пра творчасць Міхася Пазнякова] / Мікола Чарняўскі // Настаўніцкая газета. – 2012. – 10 студзеня.

Шырко, В. У краіне загадак: [пра кнігу Міхася Пазнякова "Падарожжа ў краіну загадак"] / Васіль Шырко // ЛіМ. – 2009. – 17 красавіка. – С. 7.

Таленты роднай зямлі