Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Насовіч Іван Іванавіч

(07.10.1788 – 06.08.1877)

Беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф

Беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф, педагог, паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч Іван Іванавіч Насовіч нарадзіўся 26 верасня (7 кастрычніка) 1788 г. у в. Гразівец Быхаўскага павета (цяпер Чавускі раён) Магілёўскай губерні ў сям’і дзяка.

У 1812 г. скончыў Магілёўскую гімназію і духоўную семінарыю. З 1812 г. – выкладчык, інспектар Аршанскага, рэктар Мсціслаўскага духоўных вучылішчаў, з 1822 г. – загадчык, наглядчык, выкладчык Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў. З 1843 г. знаходзіўся ў адстаўцы, жыў і займаўся навуковай працай у г. Мсціслаў. Шмат падарожнічаў па Беларусі. Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Па іх прапанове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы “Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі”, дзе растлумачыў каля 13 тыс. слоў і паняццяў. За гэту працу аўтар атрымаў у 1865 г. Увараўскую прэмію (рукапіс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Асноўнае месца ў навуковай спадчыне Івана Насовіча займае тлумачальна-перакладны “Слоўнік беларускай мовы” (1870 г.) у які ўключана больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у Магілёўскай, Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губернях, выбраных з вуснай народнай творчасці, старабеларускіх пісьмовых крыніц. Слоўнік гэты ствараўся больш за 20 гадоў і быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй (1865 г.) У 1881 г. выдадзены “Дадатак да беларускага слоўніка І. І. Насовіча” (каля 1 тыс. новых слоў). Слоўнік да гэтага часу застаецца ўнікальным здабыткам беларускай лексікаграфіі.

Значнае месца ў навуковай спадчыне Івана Іванавіча Насовіча займаюць фальклорна-этнаграфічныя працы, галоўная сярод якіх “Зборнік беларускіх прыказак” (1867 г., залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства), у які ўваходзяць каля 3500 прыказак, прымавак, блізкіх да іх па форме прыгаворак, праклёнаў, скарагаворак.

Здабыткамі беларускай фалькларыстыкі сталі зборнікі Івана Насовіча: “Беларускія прыказкі і прымаўкі” (1852 г.), “Беларускія прыказкі і загадкі” (1868 г.), “Беларускія песні” (1873 г., больш за 350 тэкстаў), “Легенды, паданні, быліны, байкі, анекдоты”. Іван Насовіч з’яўляецца аўтарам гістарычных нарысаў: “Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю” (рукапіс у бібліятэцы Расійскай Акадэміі навук ў Санкт-Пецярбургу), “Успамінаў майго жыцця” (рукапіс у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі). Пераклаў з лацінскай мовы 3-х томную працу А. Тэйнера “Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы”, у якой адлюстраваны ўзаемадзеянні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя зямель Беларусі з 1217 да 1696 гг.

Памёр Іван Іванавіч Насовіч 25 ліпеня (6 жніўня) 1877 г.

Творы Івана Насовіча

Насовіч, І. Слоўнік беларускай мовы / І. Насовіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 567 с.

Носович, Ю И. Белорусские песни, собранные И. И. Носовичем / И. И. Носович. – СПб.: Типография Майкова, 1874. – 236 с.

Носович, И. И. Белорусские пословицы и поговорки / И. И. Носович // Известия Имп. АН по ОРЯС. – Т. 1. – 1852. – С. 34 - 79.

Носович, И. И. Воспоминания моей жизни / И. Носович // Нёман.—1997. – № 2. – С. 175-243; № 3. – С. 179-239; № 4. – С. 194-254.

Носович, И. И. Объяснения к белорусским пословицам и поговоркам / И. И. Носович // Известия Имп. АН по ОРЯС. – Т. 1. – 1852. – С. 103-107.

Носович, И. Псаломские песни, переложенные в стихотворную русскую речь / И. Носович. – СПб.: Типография Майкова, 1866. – 160 с.

Носович, И. И. Словарь белорусского наречия / И. И. Носович. – СПб.: ОРЯС Имп. АН, 1870. – 756 с.

Сборник белорусских пословиц, составленных надворным советником И. И. Носовичем. – СПб: Академия наук, 1866. – 482 с.

Літаратура аб жыцці і творчасці Івана Насовіча

Абабурка, М. Багатая душа народа… / М. Абабурка // Магілёўская праўда . – 1977. – 23 ліпеня.

Абабурка, М. Беларускі Даль / М. Абабурка // Магілёўская праўда. –1988. – 30 верасня.

Андрэева, Е. Г. У іпастасях педагога, мовазнаўцы-лексікографа, фалькларыста і этнографа / Е. Г. Андрэева, Л. М. Лыч // Адукацыя і выхаванне. – 2004. – № 4. – С. 71-74.

Бандарчык, В. К. З клопатам аб роднай мове / В. К. Бандарчык // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1988. – № 10. – С. 72-74.

Бандарчык, В. Этнограф, фалькларыст, мовазнаўца / В. Бандарчык, Э. Сабаленка // Літаратура і мастацтва. – 1963. – 30 жніўня.

Беларускі Даль // Памяць. Чавускі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Ураджай, 2001. – С. 71.

Гасянкоў, У. Л. Асвета на Мсціслаўшчыне ў XVIII-пачатку XX ст. / У. Л. Гасянкоў // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Полымя, 1999. – С. 80-81.

Гуліцкі, М. Ф. Лексікаграфічная праца І. Насовіча / М. Ф. Гуліцкі // Гуліцкі, М. Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (XIX-пач. XX ст.) / М. Ф. Гуліцкі // Мінск: Вышэйшая школа, 1978. – С. 50-83.

Далідовіч, Г. Аўтар слоўніка / Г. Далідовіч // Краязнаўчая газета.—2003. – № 12. – С. 8.

Камароўскі, Я. Вяха ў гісторыі мовазнаўства / Я. Камароўскі, І. Шадурскі // Літаратура і мастацтва. – 1971. – 22 студзеня. – С. 11.

Лепешаў, І. Я. Класічная праца айчыннай філалогіі / І. Я. Лепешаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1974. – № 3. – С. 52-54.

Марціновіч, А. Лета пасярод восені. Іван Насовіч / А. Марціновіч // У часе прасветленыя твары. Гістарычныя эсэ, нарысы. – Мінск: Полымя, 1999. – С. 219-241.

Прыгодзіч, М. Аўтограф Івана Насовіча / М. Прыгодзіч, А. Прыгодзіч // Роднае слова. – 2006. – № 12. – С. 83.

Сенкевіч, В. Іван Насовіч: выдатны беларускі вучоны, лексікограф, фалькларыст, этнограф / В. Сенкевіч // Беларускі свет. – 1989. – № 21. – С. 61-66.

Скварцоў, І. Слова роднае, беларускае / І. Скварцоў // Магілёўская праўда. – 1984. – 11 мая.

Суднік, М. Вучоны, даследчык / М. Суднік // Маяк Прыдняпроўя. –1980. – 5 чэрвеня.

Суднік, М. Р. Насовіч Іван Іванавіч / М. Р. Суднік // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] . –Мінск: БелСЭ, 1987. – Т. 4. – С. 44-45.

Суднік, М. Слоўнік Насовіча / М. Суднік // Беларусь. – 1950. – № 9. – С. 10.

Хаўратовіч, І. П. Насовіч Іван Іванавіч / І. П. Хаўратовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] . – Минск.: БелЭн, 2000. – Т. 11. – С. 200.

Хаўратовіч, І. П. Насовіч Іван Іванавіч / І. П. Хаўратовіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х-ХІХ ст.: энцыкл. даведнік / Склад. Г. А. Маслыка. –Мінск: БелЭн., 1995. – С. 511-513.

Цішчанка, І. Волат нацыянальнай культуры / І. Цішчанка // Мастацтва Беларусі. – 1988. – № 12. – С. 56-59.

Цішчанка, І. Хто аўтар ананімнай паэмы / І. Цішчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 1984. – 1 лістапада.

Шаруха, І. М. Зорка айчыннай этнаграфіі: да 150-годдзя Рускага геаграфічнага таварыства / І. М. Шаруха // Магілёўская даўніна. – 1996. – № 4. – С. 41-44.

Яшкін, І. Я. Слаўны дзеяч беларускай культуры / І. Я. Яшкін // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1988. – № 10. – С. 74-75.

Таленты роднай зямлі

ru be en