Макрацоў Аляксандр Мікалаевіч
(21.05.1956)
Пісьменнік
Макрацоў Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 21 мая 1956 г. у в. Паддуб’е Быхаўскага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і. Закончыў Грудзінаўскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля службы паступіў і вучыўся на глебабудаўнічым факультэце Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Затым працаваў у праектным інстытуце па землеўпарадкаванню, у дырэкцыі на будаўніцтве аўтамабільных дарог.
Зараз жыве ў Мінску. Вершы друкуюцца ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, а лепшыя ягоныя творы перакладзены на балгарскую мову.
У 2002 г. быў надрукаваны яго зборнік вершаў «Пружина времени».
Творы Аляксандра Макрацова
Макрацоў, А. Вершы / А. Макрацоў // Нёман. — 1988. — №9. — С. 73-74. |
Макрацоў, А. Вершы / А. Макрацоў // Маладосць. — 2000. — №10. — С. 6-9. |
Макрацоў, А. Вершы / А. Макрацоў // Крыніца. — 2001. — №3. — С. 160-163. |
Макрацоў, А. Вершы / А. Макрацоў // Краязнаўчая газета. — 2007. — №4. — С. 4. |
Макрацоў, А. Гісторыя вёскі Паддуб’е / А. Макрацоў // Краязнаўчая газета. — 2011. — №35. — С. 4. — №36. — С. 4. |
Макрацоў, А. Дзявочыя вочы поўначы : парцэлы / А. Макрацоў // Літаратурная Беларусь. — 2011. — 25 лютага. |
Макрацоў, А. Паддуб’е : вершы / А. Макрацоў // Маладосць. — 1993. — №8. — С. 101-102. |
Макрацоў, А. Парцэлы / А. Макрацоў // Краязнаўчая газета. — 2009. — №3. — С. 8. |
Макрацоў, А. Парцэлы / А. Макрацоў // Літаратурная Беларусь. — 2010. — 15 кастрычніка. |
![]() |
Мокрецов, А. Пружина времени : стихи / А. Мокрецов. – Минск : Беларускі кнігазбор, 2002. — 60 с. Сборник стихов на разные темы. |
Літаратура аб жыцці і творчасці Аляксандра Макрацова
З вёскі, якой няма: [пра Аляксандра Макрацова] // Маяк Прыдняпроўя. – 2013. – 29 мая. – С. 3.
Лайко, Я. Парастак верша: [пра кнігу Аляксандра Макрацова “Парастак духу”] / Янка Лайко // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 1 чэрвеня. – С. 6.
