Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Макарцоў Мікалай Фёдаравіч

(02.01.1949 – 24.01.2012)

Рэжысёр, пісьменнік, фалькларыст

Нарадзіўся Мікалай Фёдаравіч у 1949 г. у вёсцы Уюн Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу №1 г. Быхава. Пасля заканчэння Магілёўскага культурна-асветніцкага вучылішча працаваў на Аршаншчыне. Потым служыў у арміі, вучыўся ў Беларускім універсітэце культуры (на той час Мінскі інстытут культуры). Скончыўшы яго і атрымаўшы прафесію рэжысёра, Макарцоў бадай адразу ж займеў сваіх прыхільных гледачоў. У Гомелі ён арганізаваў музычна-драматычны калектыў “Жалейка”, які спачатку быў самадзейным, а потым стаў і прафесійным – і з ім, у поўным сэнсе слова, рушыў у народ. Рэжысёр ладзіў спектаклі, масавыя відовішчы, у якіх удзельнічала да сямідзесяці выканаўцаў ад пяці да васьмідзесяцігадовага ўзросту, і паказваў іх найчасцей на адкрытых пляцоўках, у прыродных умовах перад шматлікай, часам тысячнай публікай.

Са сваім калектывам Мікола Макарцоў скалясіў усё Палессе, асабліва Гомельскі рэгіён. “Жалейка” выступала і ў Мінску, і ў іншых гарадах Беларусі, гастралявала на Украіне, удзельнічала ў прэстыжных сусветных фестывалях, аглядах у Расіі, Індыі, Польшчы. І ўсюды ёй спадарожнічаў поспех. Гэты поспех перш-наперш абумоўлены нацыянальнай непаўторнасцю і самабытнасцю спектакляў, святочных дзей.

Мікола Макарцоў даў тэатральнае жыццё творам Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка, Леапольда Радзевіча, ставіў уласныя сцэнізацыі. Мікалай Фёдаравіч працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам рэспубліканскай дырэкцыі нацыянальных мастацкіх праграм.

Макарцоў набыў вялікую вядомасць як пастаноўшчык масавых свят і народных абрадаў, грандыёзных па маштабах і надзвычай яркіх, маляўнічых па відовішчнасці. У гэтым плане ў Рэспубліцы Беларусь, бадай, не было яму роўных. Тут можна прыгадаць тэатралізаваныя дзеі “Тураўская легенда” і “Купалле” у Тураве, “Купалле” у Баркалабава, “Гуканне вясны” у Жыткавічах, “Багрымаўскія святы” у Крашыне, Свята старажытнага Друцка ў гэтым жа гарадку, відовішчы на вуліцах і плошчах Гомеля і інш.

Апроч рэжысёрскага таленту, надзвычайных арганізатарскіх здольнасцей, Мікола Макарцоў валодаў яшчэ адным неацэнным дарам. Ён быў заўзяты, апантаны збіральнік тэатральнага фальклору, даследчык народнай тэатральнай культуры. Ён аўтар кніг “Каб не перасыхала крыніца”, “Слова пра творцаў”, “Песні вандроўніка”, п’есы “Тураўская легенда”. Шмат яго артыкулаў друкавалася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах.

Творы Мікалая Макарцова

Макарцоў, М. Баркалабаўскае Купалле / Мікола Макарцоў // Тэатральная Беларусь. — 1993. — № 6. — С. 57-59.

Макарцоў, М. Беларусь святкуе: сцэнарыі народных свят і абрадаў / Мікола Макарцоў. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2000. — 131 с.

Макарцоў, М. Каб не перасыхала крыніца… : фальклорна-тэатральная традыцыя на Гомельшчыне / Мікола Макарцоў. — Гомель : Беларускае Агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1994. — 60 с.

Кніга напісана на аснове фактычных матэрыялаў экспедыцыйных запісаў, дзе аналізуецца самабытная народная тэатральная культура беларускага Палесся.

Макарцоў, М. Слова пра творцаў. — Мінск : Лекцыя, 1998. — 39 с.

Аўтар распавядае пра свае сустрэчы з творцамі, якія зрабілі каштоўны ўклад у скарбонку нацыянальнага мастацтва і традыцыйнай культуры Буларусі.

Макарцоў, М. Ф. Па святочных шляхах Беларусі : рэжысёрскія нататкі / Мікалай Фёдаравіч Макарцоў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 1991. — 80 с.

Макарцоў, М. Ф. Песні вандроўніка : вершы і нарысы / Міколай Фёдаравіч Макарцоў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2004. — 53 с.

“Песні вандроўніка” – так назваў свой зборнік вершаў і нарысаў вядомы рэжысёр і нястомны вандроўнік Мікола Макарцоў. Родныя краявіды, гістарычнае мінулае, клопат пра будучыню, пра сваю вёску - вось той падмурак, на якім трымаецца гэтая кніжка.

Макарцоў, М. Ф. Творцы з гомельскай зямлі : партрэтныя замалёўкі / Міколай Фёдаравіч Макарцоў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2011. — 151 с.

Макарцоў, М. Тураўская легенда : п’еса / Мікалай Фёдаравіч Макарцоў. — Гомель : ВПП “Сож”, 1993. — 24 с.

У кнізе змешчаны сцэнарый пьесы “Тураўская легенда”, якую аўтар прысвяціў старажытнаму Тураву.

Макароцоў, М.Ф. Тэатр мой – Беларусь святочная : сцэнарыі, рэжысёрскія нататкі / Мікола Макарцоў. — Гомель : Барк, 2009. — 296 с.

У кнізе дадзены сцэнарыі тэатралізаваных прадстаўленняў і свят, якія належаць пяру аднаго з прыкменых майстроў гэтага жанру. Большасць з іх была пастаўлена самім аўтарам на сцэнічных пляцоўках і ў варыянтах тэарта пад адкрытым небам у розных гарадах і мястэчках Беларусі.
Розныя па тэматыцы і мастацкіх прыёмах, сцэнарыі будуць цікавымі для пастаноўшчыкаў і рэжыёраў. Дапамогу ў рабоце над імі акажа і раздзел кнігі “Рэжысёрскія нататкі”.

Макарцоў, М. Чысты подых маёй Беларусі : верш / Мікола Макарцоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 30 верасня. — С. 6.

Літаратура аб жыцці і творчасці Мікалая Макарцова

Багрына, В. Творца. Жыццялюб. Вандроўнік: [пра Мікалая Макарцова] / Вікторыя Багрына // Белорусская нива. – 2009. – 30 января.

Барысенка, С. Мастак на пенсію не выходзіць!: [пра Мікалая Макарцова] / Святлана Барысенка // Звязда. – 2009. – 20 студзеня. – С. 5.

Карлюкевіч, А. Мікола Макарцоў: “Мой тэатр – уся Беларусь…” / Алесь Карлюкевіч // Маяк Прыдняпроўя. – 2000. – 1 лістапада. – С. 2.

Лабада, Т. Рэжысёрам святаў – чаканы падарунак: [творчая сустрэча з Мікалаем Макарцовым] / Таццяна Лабада // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 26 сакавіка.

Леўчанка, М. Апладзіравалі стоячы: [творчая сустрэча з Мікалаем Макарцовым] / М. Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 1999. – 6 студзеня. – С. 3 - 4.

Леўчанка, М. Творца асобага гарту: [пра Мікалая Макарцова] / М. Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 2007. – 29 жніўня. – С. 2.

Леўчанка, М. Творца народнага гарту: [пра творчасць Мікалая Макарцова] / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 2010. – 14 ліпеня. – С. 4.

Леўчанка, М. Творчы партрэт Міколы Макарцова: рэжысёра, артыста, фалькларыста і публіцыста (да 50-годдзя з дня яго нараджэння і 25-годдзя творчай дзейнасці) / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 1998. – 16 снежня. – С. 3.

Макарцов, Н. Экспедиция в люди: [интервью с Николаем Макарцовым] / Н. Макарцов; беседовала Ирина Завадская // Советская Белоруссия. – 2009. – 30 января. – Приложение.

Макарцоў, М. Ф. Вандроўнік: [гутарка з М. Макарцовым] / М. Макарцоў; гутарыла Тамара Крэчэнка // Гомельская праўда. – 2009. – 5 лютага. – С. 8.

Макарцоў, М. “Зноў гэты дзяцька прыехаў!..”: [гутарка з Мікалаем Макарцовым] / М. Макарцоў; запісала Таццяна Команава // Культура. – 2009. – 21 – 27 лютага. – С. 12.

Макарцоў, М. Ф. 30 гадоў у вобразе… Дзеда Мароза: [гутарка з М. Макарцовым] / М. Макарцоў; гутарыла Інга Міндалёва // Звязда. – 2004. – 31 снежня. – С. 14.

Макарцоў, М. Тэатр мой – Беларусь святочная: [размова з М. Макарцовым] / М. Макарцоў; запісала Ірына Тулупава // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 20 лютага. – С. 13.

Макарцоў, М. Ф. Шчасця ўсім і долі, каб не было бяды ніколі: [гутарка з Мікалаем Макарцовым] / М. Макарцоў; запісаў Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 31 снежня. – С. 4.

Марціновіч, А. Каб не перасыхала крыніца: [пра творчасць Мікалая Макарцова] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2010. – № 3. – С. 5.

Марціновіч, А. Не перасыхаюць крыніцы духоўнасці: [пра творчасць Мікалая Макарцова] / Алесь Марціновіч // Маяк Прыдняпроўя. – 2010. – 14 ліпеня. – С. 4.

Сабалеўскі, А. В. Гомельскі фальклорны тэатр “Жалейка” / А. В. Сабалеўскі // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. – Мінск: БелЭН, 2002. – Т. 1. – С. 289.

Сабалеўскі, А. Самы вялікі энтузіяст / Анатоль Сабалеўскі // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 2 сакавіка. – С. 20.

Сёмкіна, С. Мікола Макарцоў: “Шляхі-дарогі – дом мой і прытулак…” / С. Сёмкіна // Беларуская ніва. – 2003. – 18 снежня. – С. 4.

Шчыпкароў, А. Дзеі нашага адраджэння / А. Шчыпкароў // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 18 снежня. – С. 4.

Таленты роднай зямлі