Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Леўчанка Мікалай Уладзіміравіч

(01.01.1954)

Пісьменнік, выдатнік друку Рэспублікі Беларусь
заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў

Нарадзіўся Мікалай Уладзіміравіч у 1954 г. у вёсцы Калодзецкая Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у арміі, у Групе савецкіх войскаў у Германіі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1974 г. працуе ў сродках масавай інфармацыі. У снежні 1991 г. быў назначаны на пасаду рэдактара газеты “Маяк Прыдняпроўя”. За сумленную працу ў 2003 г. Мікалай Уладзіміравіч быў узнагароджаны знакам “Выдатнік друку Беларусі”, у 2005 г. на з’ездзе журналістаў яму было прысвоена званне “Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў”. Мікалай Уладзіміравіч з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года-2005” у намінацыі грамадска-палітычная дзейнасць, лаўрэатам прэміі Беларускага Саюза журналістаў “Золотое перо”, уладальнікам Гран-пры IV Нацыянальнага конкурсу “Золотая литера”. З 2006 г. з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мікалай Уладзіміравіч аўтар кніг прозы і паэзіі “Пад знакам зялёнай ружы”, «Шчырасць», «Зелёное золото», «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия».

Творы Мікалая Леўчанкі

Зеленое золото / Сост. Н. В. Левченко. – Могилев : УПКП «Могилевская областная укрупненная типография имени Спиридона Соболя», 2006. — 191 с.

Книга «Зеленое золото» – это очерки об истории и жизни коллектива ГЛХУ «Быховский лесхоз» за семьдесят лет его существования, серия рассказов о работниках леса, ветеранах Великой Отечественной войны и труда. В книге использованы фотоснимки из семейных альбомов родственников бывших и нынешних тружеников лесхоза.

Левченко, Н. Крылатая гвардия : 57-й Краснознаменной Смоленской Морской ракетоносной авиадивизии посвящается / Николай Левченко, Марина Кондратенко. — Минск : Изд. В. Хурсик, 2011. — 360 с.

Документальная книга о 57-ом Смоленском Краснознамённом морском ракетоносном авиационном соединении, которое до распада СССР базировалось в Быхове.

Левченко, Н. В. Уроки мужества / Николай Левченко. — Минск : Изд. В. Хурсик, 2009. — 204 с.

Книга содержит очерки об уроженцах Быховщины, прославивших наш край своим ратным трудом в годы второй мировой войны. Так же собраны очерки и ныне живущих, участников этой войны и дополнены цветными фотографиями.

Леўчанка, М. Абеліск : верш / Мікола Леўчанка // Магілёўская праўда. — 1979. — 4 сакавіка. — С. 3.

Леўчанка, М. Вершы / Мікола Леўчанка // Галасы Прыдняпроўя : Магілёўшчына літаратурная : паэзія, проза, пераклады, успаміны, крытыка, гумар і сатыра. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 70-72.

Леўчанка, М. Вершы. Гумарыстычныя апавяданні / М. Леўчанка // Прыдняпроўе – маё натхненне : Магілёўшчына літаратурная : паэзія, проза, нарысы, эсэ / Магіл. абл. аддз. грамад. аб’яд. “Саюз пісьменнікаў Беларусі” . — Магілёў, 2009. — С. 183 - 201.

Леўчанка, М. Вершы / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 2004. — 3 лістапада.

Леўчанка, М. Вершы / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 2006. — 18 лістапада.

Леўчанка, М. Вершы / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 2008. — 10 снежня.

Леўчанка, М. Вышыня “406”: апавяданне / Мікола Леўчанка // Сцяг камунізма. — 1973. — 19 чэрвеня. — С. 2.

Леўчанка, М. У. Вяртанне : гумарэскі, вершы, літаратурна-крытычныя артыкулы, успаміны / Мікола Леўчанка. — Мінск : Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2013. — 252 с.

У кнігу ўвайшлі вершы пра малую Радзіму, гумарэскі, успаміны пра дзяцінства, край маленства, блізкіх і дарагіх людзей.

Леўчанка, М. Дуб : верш / Мікола Леўчанка // Сцяг камунізма. — 1973. — 22 лютага. — С. 2.

Леўчанка, М. Зіма : верш / Мікола Леўчанка // Сцяг камунізма. — 1970. — 5 снежня. — С. 3.

Леўчанка, М. Зорка Венера : гумарыстычнае апавяданне / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 2010. — 15 верасня.

Леўчанка, М. Камбайнёр : верш / Мікола Леўчанка // Беларуская ніва. — 2006. — 9 жніўня.

Леўчанка, М. У. Непраходзячы боль / Мікола Леўчанка. —Мінск : Выд. В. Хурсік, 2010. — 248 с.

Содержание книги составляют воспоминания малолетних узников концентрационных лагерей, подростков, которые были вывезены на принудительные работы в Германию или стали инвалидами во время Второй Мировой войны. Все они уроженцы Быховщины.

Леўчанка, М. Пад знакам зялёнай ружы / Мікола Леўчанка. — Магілёў : УПКП “Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля”, 2003. — 104 с.

Зборнік гісторый адметных не толькі шчырасцю, а і дасціпным гумарам, нечаканым паваротам падзей, якія часам даходзяць да драматычнай развязкі. Мова твораў простая, даходлівая для чытача любога ўзросту і ў той жа час не пазбаўленная адметнага каларыту, што сведчыць пра добры моўны густ іх аўтара.

Леўчанка, М. Пачатак дня : верш / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. — 1978. — 22 ліпеня.

Леўчанка, М. Сустрэча : верш / Мікола Леўчанка // Маяк Прыдняпроўя. – 2009. — 30 верасня. — С. 3.

Леўчанка, М. Шчырасць : вершы / Мікола Леўчанка. – Магілёў : УПКП “Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля”, 2005. — 80 с.

Зборнік вершаў, у якім аўтар прытрымліваецца кароткасці выкладання сваіх думак і пачуццяў. Яго вершы па форме нагадваюць выразныя гравюры, асабліва прысвечаныя роднай прыродзе. У зборніку ёсць вершы пра час і сябе, пра каханне. Яны розныя па сваёй вартасці, але ўсе напісаны моваю сэрца.

Левченко, Н.В. Созвездие Героев / Николай Левченко.— Могилёв : Могилёвская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя, 2014.— 220 с. : ил.

Значимость издания в том, что здесь рассказывается обо всех, кто в боях за свободу и независимость нашей Родины получил высшую награду воинской доблести, прославив себя и наш Приднепровский край: о 14 Героях Советского Союза, 2 кавалерах ордена Славы трёх степеней, родившихся и выросших на Быховщине; об 11 Героях Советского Союза, получивших это высокое звание за освобождение Быховщины; Героях и дважды Героях СССР, Героях России, которые служили в Смоленском Краснознамённом морском ракетоносном авиационном соединении, долгие годы дислоцировавшемся в г.Быхове.

Літаратура аб жыцці і творчасці Мікалая Леўчанкі

Бествицкий, Ю. «Мама, ракетчика люблю…»: презентация книги Николая Левченко «Крылатая гвардия» / Юрий Бествицкий // Рэспубліка. – 2012. – 25 лютага. – С.2.

Грищенко, Л. «Уроки мужества» для молодежи: творческий вечер Николая Левченко / Л. Грищенко // Маяк Прыдняпроўя. – 2009. – 2 лістапада. – С. 2.

Забиран, О. Герои морской авиации: [презентация книги Николая Левченко в областной библиотеке им. В. И. Ленина] / Ольга Забиран // Маяк Прыдняпроўя. – 2012. – 8 мая. – С. 5.

Забиран, О. «Крылатая гвардия» из Быхова: [презентация книги Николая Левченко в областной библиотеке им. В. И. Ленина] / Ольга Забиран // Могилевские ведомости. – 2012. – 8 мая.

Зюзькевич, В. Поучительные «Уроки мужества»: [о книге Николая Левченко «Уроки мужества»] / В. Зюзькевич // Маяк Прыдняпроўя. – 2009. – 30 верасня. – С. 6.

Прэзентацыя кнігі: [прэзентацыя кнігі Міколы Леўчанкі “Непраходзячы боль”] // Маяк Прыдняпроўя. – 2010 . – 16 снежня. – С. 3.

Супранкова, Г. “Я да скону заручон з моваю славянскай”: [творчая сустрэча з Мікалаем Леўчанкам] / Г. Супранкова // Маяк Прыдняпроўя. – 2004. – 11 снежня. – С. 3.

Ткачоў, В. Светла ад тваіх герояў: [ліст да Міколы Леўчанкі ад Васіля Ткачова з падзякай за кнігу “Урокі мужнасці”] // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 2 ліпеня. – С. 6.

Украінка, С. Пад знакам дабрыні / Сяргей Украінка // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 11 сакавіка.

Таленты роднай зямлі