Кныш Уладзімір Васільевіч
(22. 03. 1937 г. – 02. 02. 2012 г.)
Журналіст, паэт
Нарадзіўся ў горадзе Адэса ў 1937 г. У юнацкім узросце працаваў рабочым завода па вырабу цэглы, а пасля на заводзе “Бальшавік”. Служыў у Савецкай Арміі на тэрыторыі Венгрыі, быў афіцэрам запаса. У 1962 г. пераехаў у в. Кузькавічы Быхаўскага раёна. Працаваў настаўнікам працы мясцовай школы, затым працаваў трактарыстам, машыністам АВМ у саўхозе “Вараніно”, літаратурным супрацоўнікам раённай газеты, карэспандэнтам-арганізатарам раённага радэёвяшчання, рэдактарам аграпрамысловага аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, працягваючы працаваць у рэдакцыі ён пайшоў на заслужаны адпачынак. Завочна скончыў курсы Магілёўскай школы журналістаў пры абкоме партыі і Мінскую партыйную школу. Яго карэспандэнцыі, артыкулы, замалёўкі аб людзях, аб прыродзе, вершы друкаваліся не толькі ў раёнцы, але і ў абласных, рэспубліканскіх газетах, гучалі па радыё. Яго вершы аб роднай прыродзе ўвайшлі ў кнігу “Зеленое золото”, аб працаўніках лясной гаспадаркі Быхаўшчыны. Член Беларускага Саюза журналістаў У. Кныш многа гадоў узначальваў пярвічную журналісцкую арганізацыю, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалем “Ветэран працы”.
Творы Уладзіміра Кныша
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1969. – 30 снежня. - С. 2. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1971. – 30 студзеня. – С. 2. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1971. – 2 кастрычніка. – С. 4. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Советская Белоруссия. – 1971. – 9 июля. – С. 4. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1973. – 9 студзеня. – С. 3. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1974. – 9 сакавіка. – С. 3. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1974. – 9 сакавіка. – С. 3. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 1989. – 10 ліпеня. – С. 3. |
Кныш, В. В. Стихи, лирические зарисовки / В. В. Кныш // Зеленое золото. – Могилев: УПКП «Могилевская областная укрупненная типография имени Спиридона Соболя», 2006. – С. 167 – 178. |
Кныш, В. Стихи / Владимир Кныш // Маяк Прыдняпроўя. – 2007. – 24 сакавіка. – С. 6. |
Літаратура аб жыцці і творчасці Уладзіміра Кныша
Кныш, В. У счастья моего есть два крыла: [Владимир Васильевич Кныш о своей работе в редакции газеты «Маяк Прыдняпроўя»] / В. Кныш // Маяк Прыдняпроўя.- 1998. – 23 снежня. – С. 4.
Инышева, Ю. Счастлив тем, что жил в такое время: [к 70-летию со дня рождения Владимира Кныша] / Ю. Инышева // Маяк Прыдняпроўя. – 2007. – 24 сакавіка. – С. 6.
