Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Казека Аляксандр Мікалаевіч

(04.08.1958)

Пісьменнік

Нарадзіўся Аляксандр Мікалаевіч Казека 4 жніўня 1958 г. у вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і лесніка. У 1970 г. сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння Чачэвічскай сельскай школы паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве.

Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым – у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), “Час сяўбы” (2009 г.), паэм “Медуніца” (2012 г.), “Марыйка” (2013 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках “Мы дзеці твае, Беларусь”, “Прыдняпроўе – маё натхненне”.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член грамадскага аб’яднання «Русское культурно-просветительское общество», член грамадскага аб’яднання “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”.

Узнагароджаны медалямі «За безупречную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, «70 лет Вооружённых Сил СССР», “90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі”.

Творы Аляксандра Казекі

Казека, А. Беларусь мая родная ; Лясною сцяжынкай ; Чэрвеньскія ночы : вершы / А. Казека // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 23 чэрвеня. — С. 8.

Казека, А. Беларусь мая родная ; Прападобнай Ефрасінні Полацкай ; Чэрвеньскія ночы : вершы / А. Казека // Зямля і людзі. — 2007. — 13 чэрвеня. — С. 10.

Казека, А. Белая, Белая Русь : вершы / Алесь Казека. — Маяк Прыдняпроўя. — 2010. — 20 студзеня. — С. 4.

Казека, А. Вершы / Алесь Казека. — Зямля і людзі. — 2007. — 13 чэрвеня. — С. 10.

Казеко, А. Души моей родник : cтихи / Александр Казеко. — Могилёв, 2005. — 110 с.

Стихи, собранные в этом сборнике – это философское размышление о смысле жизни, о красоте окружающей нас природы, о том, что нам близко и дорого. Каждое стихотворение проникнуто искренностью и теплотой Души.

Казека, А. Маё радзімае сяло ; Навошта? ; Будзь удзячны : вершы / А. Казека // Зямля і людзі. — 2008. — 10 студзеня. — С. 13.

Казека, А. Марыйка : паэма / Алесь Казека. — Магілёў, 2013. — 32 с.

Казека, А. Медуніца : паэма / Алесь Казека. — Магілёў, 2012. — 83 с.

Чытаючы паэму, зліваешся ў адзінае цэлае з наваколлем, з сусветам, робішся яго непадзельнай часцінкай, адчуваешь яго жыццё, яго дыханне.

Казека, А. Песня роднай зямлі ; Лясною сцяжынкай ; Жывая памяць ; Ведаеш : вершы / А. Казека // Зямля і людзі. — 2008. — 25 чэрвеня. — С. 13.

Казека, А. Час сяўбы : вершы / Алесь Казека. — Магілёў, 2009. — 103 с.

Гэта першы беларускамоўны зборнік вершаў аўтара, у ім аўтар паказвае ўсю тую любоў, якая перапаўняе яго душу – да роднай старонкі, да мясцін, дзе ён нарадзіўся, да нашай роднай Беларусі.

Казека, А. Час сяўбы : паэтычнае апавяданне / А. Казека // Зямля і людзі. — 2007. — 3 мая. — С. 13.

Казека, А. Чорнабыл : верш / А. Казека // Зямля і людзі. — 2006. — 26 красавіка. — С. 15.

Казека, А. Шлях: паэма / Алесь Казека // Прыдняпроўе : Магілёўшчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка / Магіл. абл. аддз. грамад. аб’яд. “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. — Магілёў, 2011. — С. 211-214.

Казека, А. “Шэсць дзесяткаў гадоў…” ; “Скрыжаванні дарог, і пакутаў, і лёсаў…”: вершы / А. Казека // Зямля і людзі. — 2011. — 5 мая. — С. 16.

Літаратура аб жыцці і творчасці Аляксандра Казекі

Казека Аляксандр Мікалаевіч // Маяк Прыдняпроўя. – 2013. – 23 сакавіка. – С. 3.

Таленты роднай зямлі

ru be en