Ільічоў Якаў Ільіч
(1913 - 1986)
Пісьменнік
Пісьменнік Ільічоў Якаў Ільіч (сапраўднае прозвішча Мерзон) нарадзіўся ў 1913 г. у Быхаве. Скончыў працоўную школу-сямігодку, пачаў дапамагаць бацьку-маляру. Працаваў у сталярнай майстэрні, потым у калгаснай кузніцы, з 1930 г. жыў у Ленінградзе. Там ён працаваў і вучыўся: быў чорнарабочым, вучнем ФЗВ, зборшчыкам-механізатарам, камсамольскім работнікам. Далейшы лёс Якава Ільіча звязаны з журналісцкай дзейнасцю: ён закончыў вячэрні літаратурны ўніверсітэт і пачаў працаваць карэспандэнтам у газеце.
Першыя апавяданні Якава Ільічова былі надрукаваны ў завадской газеце і ў часопісе «Резец». Першая кніга «Земля» выйшла ў 1938 г. У ёй як раз змешчаны ўспаміны аб Быхаўшчыне і яе жыхарах. Затым з’явіліся зборнікі «Крымский ливень» (1941 г.), «Крымские встречи» (1956 г.). Вядомасць аўтару, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, прынёс раман «Сиваш», які прысвечаны легендарнай перакопска-сівашскай бітве. Яго ў 1959 г. надрукаваў часопіс «Звезда», але лепшым творам пісьменніка прызнана кніга «Гордая любовь», прысвечаная жыццю паўночных шахцёраў. Напісанню гэтай аповесці папярэднічала доўгае жыццё і работа аўтара на шахце.
Якаў Ільічоў любіў пісаць аб рабочых, калгасніках, аб простых людзях. Кніга «Гордая любовь» выйшла ў выдавецтве «Лениздат» у 1960 г. тыражом 90 тысяч экзэмпляраў.
Памёр Якаў Ільіч у 1986 г.
Творы Якава Ільічова
Ильичев, Я. И. Гордая любовь: повесть / Я. И. Ильичев. – Ленинград: Лениздат, 1960. – 317 с. |
Ильичев, Я. И. Крымские встречи: рассказы / Я. И. Ильичев. –Ленинград: Советский писатель. Ленинградское отделение, 1956. – 216 с. |
Ильичев, Я. И. Сиваш: роман / Я. И. Ильичев. – Ленинград: Советский писатель. Ленинградское отделение, 1961. – 427 с. |
Ильичев, Я. И. Турецкий караван / Я. И. Ильичев. — Москва: Советский писатель. – 1980. – 527 с. |
Мерзон, Я. Крымский ливень / Я. Мерзон. – Ленинград: Советский писатель. Ленинградское отделение, 1941. – 121 с. |
Літаратура аб жыцці і творчасці Якава Ільічова
Лукьянова, А. Его «Гордая любовь»: / А. Лукьянова // Маяк Прыдняпроўя. – 2002. – 24 жніўня. – С. 2.
