Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Дзмітрыеў Адам Мартынавіч

(1902-1936)

Пісьменнік

Нарадзіўся Адам Мартынавіч у в. Ніканавічы Быхаўскага раёна. У 1912 г. сям’я А. М. Дзмітрыева пераехала на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у валасным выканкаме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкоме, у губкоме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку. У канцы 1922 г. ён – чырвонафлотец, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў бандаў генерала Пепяляева. З 1925 г. на Балтыйскім флоце – памочнік камісара крэйсера “Прафінтэрн”, сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інстуктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага мора. Тут пачалася літаратурная дзейнасць А. М. Дзмітрыева. У 1926 г. у часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданне пісьменніка “За драпежнікамі” (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў было створана літаратурнае аб’яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, і адным з арганізатарам і кіраўніком яго стаў ваенны пісьменнік-марыніст А. М. Дзмітрыеў. У 1931 г. выйшла першая яго кніга-аповесць “Ёсць – весці карабель”, у 1934 г. – раман “Адмірал Макараў”, прысвечаны грамадзянскай вайне на Далёкім Усходзе. Цяжкая хвароба надоўга прыкавала Адама Дзмітрыева да ложка. У студзені 1936 г. пісьменніка не стала.

Творы Адама Дзмітрыева

Дмитриев, А. М. "Адмирал Макаров": [роман] / А. М. Дмитриев. - Ленинград: "Худ. лит-ра", тип. "Печатный двор" и тип. им. Лоханкова, 1935.

Дмитриев, А. М. Есть - вести корабль: [роман] / А. М. Дмитриев. - Ленинград: ГИХЛ. Ленингр.-Балт. ЛОКАФ, тип. им. Бухарина в Лгр., 1932. - 148 с.

Літаратура аб жыцці і творчасці Адама Дзмітрыева

Адам Мартынавіч Дзмітрыеў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. – Мінск: БелСЭ, 1990. – С. 150.

Белакузаў, В. Адам Дзмітрыеў – пісьменнік з Ніканавіч / В. Белакузаў // Маяк Прыдняпроўя. – 1987. – 22 студзеня. – С. 2.

Дмитриев Адам Мартынович // Краткая Литературная Энциклопедия: В 9 т. – Москва: Советская Энциклопедия, 1964. – Т. 2. – С. 705.

Таленты роднай зямлі

ru be en