Баранкевіч Іван Міхайлавіч
(1888-1942)
Празаік, нарысіст, перакладчык
Беларускі пісьменнік, нарысіст, перакладчык Баранкевіч Іван Міхайлавіч (псеўданімы: Беларус, Быховец, Гвоздь, Иван Лапоть) нарадзіўся ў 1888 г. у в. Трасцівец Быхаўскага павета. У 1910-1911 гг. служыў у царскай арміі, у 1917 г. на Паўднёва-Заходнім фронце, удзельнічаў у рабоце Надзвычайнага з’езда фронту ў Бярдзічаве на Украіне. Перад Першай Сусветнай вайной супрацоўнічаў у часопісе «Вестник Могилёвского земства», у 1914 г. у ім змясціў артыкул да 100-годдзя з дня нараджэння Т. Р. Шаўчэнкі, пад псеўданімам Беларус – апавяданне «Фантазёр».
У 1918-1919 гг. працаваў загадчыкам агітацыйна-выдавецкага пададдзела Беларускага аддзела камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўночнай вобласці. Супрацоўнічаў у часопісе “Чырвоны шлях”, быў рэдактарам часопіса «Белорусская криница».
Баранкевіч Іван Міхайлавіч з'яўляецца аўтарам біяграфіі У. І. Леніна, выдадзенай у Петраградзе ў 1919 г. пад псеўданімам Беларус. Пісаў на рускай мове. У 1923-1925 гг. Іван Міхайлавіч Баранкевіч супрацоўнічаў у газетах «Соха и молот», “Магілёўскі селянін” (Магілёў), падпісваўся псеўданімам Іван Лапаць, у 1927-1929 гг. друкаваўся ў часопісе «Резец» (Ленінград), уваходзіў у літаратурную групу «Резец». На рускую мову пераклаў кнігу Я. Коласа “На прасторах жыцця” (1930 г.). У часы культу асобы Сталіна Іван Міхайлавіч Баранкевіч быў двойчы незаконна рэпрэсіраваны (1931 і 1941 гг.). Памёр у 1942 г., рэабілітаваны ў 1982 г.
Творы Івана Баранкевіча
Баранкевич, И. Дом Советского Правительства / И. Баранкевич // Белорусская криница. — 1919. — № 1-2. — С. 2. |
Баранкевич, И. Сельская кооперация в Могилевской губернии / И. Баранкевич // Кооперативная жизнь. — 1913. — № 9, 10. |
Баранкевич, И. Старый Нил / И. Баранкевич. — Москва, 1920. |
Белорус. В Белоруссии : сообщение с мест / Белорус // Чырвоны шлях. — 1918. — № 1-2. — С. 3. |
Гвоздь. Маленький фельетон : Разница / Гвоздь // Соха и молот. — 1923. — 2 сентября. — С. 2. |
Иван Лапоть. Есть и такие : рассказ / И. Лапоть // Соха и молот. — 1924. — 1 февраля. — С. 2. |
Иван Лапоть. Знамение небесное : быль / И. Лапоть // Соха и молот. — 1924. — 9, 10 февраля. |
Літаратура аб жыцці і творчасці Івана Баранкевіча
Аўтар біяграфіі Леніна // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 21 лістапада. — С. 2.
Баранкевіч Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. —Мінск : БелЭН, 1996. — Т. 2. — С. 298.
Баранкевіч Іван // Беларускія пісьменнікі : бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. — Мінск : БелЭн, 1992. — Т. 1. — С. 237-238.
Баранкевіч Іван Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мінск : БелСЭ, 1990. — С. 149.
Баранкевіч Іван Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. — Мінск : БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 290.
Дощинский, С. Уголовно-следственное дело № 2309/2 на белорусского писателя И. М. Баранкевича / С. Дощинский // Советская Белоруссия. —1999. — 24 апреля. — С. 4.
Жильченков, В. Раскрытый псевдоним / В. Жильченков // Социальная индустрия. — 1985. — 23 января. — С. 3.
Клімуць, Я. Іван Баранкевіч / Я. Клімуць // Могилевская правда. — 1998. — 7 апреля. — С. 4.
Наш зямляк – аўтар біяграфіі У. І. Леніна // Маяк Прыдняпроўя. — 1980. — 16 снежня.
Скалабан, В. Под псевдонимом «Белорус» : история одного поиска / В. Скалабан // Нёман. — 1983. — №12. — С. 11.
