Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Аношка Ян

(каля 1775-1820 або 1827)

Польскі і беларускі паэт

Нарадзіўся каля 1775 г. у Быхаўскім уездзе. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам, рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (1823-1831гг.). Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы “Бібеіда” (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы (“Муза з вясковае далі”, “Мае думкі”, “На дажынкі”), прапаведваў працавітасць і сумленнасць (“Літасць”), высмейваў асобныя заганы (“На пьянага ветрагона”). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне (“Сон”, “Да бога”). У 1828 г. Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго “паэтычныя творы”. П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборнік “Вянок з папараці” (Вільня, 1842 г.). Пра Аношку, як “беларускага паэта”, пісалі Р. Падбярэскі і рускі бібліёграф Р. Генадзі. На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.

Творы Яна Аношкі

Аношка, Я. Вершы / Я. Аношка // Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя : хрэстаматыя. — Мінск : Беларусь, 1988. — С. 451 – 454.

Аношка, Я. Вершы / Ян Аношка // Літаратура Беларусі XIX стагоддзя : анталогія. — Мінск : Беларус. навука, 2013. — С. 32-35

Літаратура аб жыцці і творчасці Яна Аношкі

Мальдзіс, А. В. Аношка Ян / А. В. Мальдзіс // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. — Мінск : БелЭН, 1996. — Т. 1. — С. 375.

Аношка Ян // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. —Мінск : БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 121.

Ян Аношка // Літаратура Беларусі XIX стагоддзя : анталогія. — Мінск : Беларус. навука, 2013. — С. 32-33.

Таленты роднай зямлі