Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Вусны часопіс «Язык маіх продкаў згінуць не павінен»

21.02.2019

З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення павагі да роднага беларускага слова ў ДУА «СШ №2 г. Быхава» бібліятэкары бібліятэкі мікрараёна Колас правялі вусны часопіс «Язык маіх продкаў згінуць не павінен», які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мерапрыемства пачалося з верша Юрася Свіркі «У нас сваiх хапае слоў», пасля чаго вядучыя паведамілі ўдзельнікам, чаму менавіта гэты дзень быў абраны для святкавання, як даўно ўзнікла наша мова, і чаму мы павінны размаўляць на роднай мове.

У ходзе мерапрыемства дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у турніры знаўцаў «Прыказкі і прымаўкі аб роднай мове», конкурсе «Перакладчыкі», адгадаць «Загадкі з вясёлай хаткі».

Да мерапрыемства была падрыхтавана бібліятэчная выстава «Не пакідайце ж мовы роднай!».

1029