Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Маіх радкоў няма без Беларусі»

20.02.2019

Для вучняў ДУА «СШ №3 г. Быхава» бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі сумесна з пісьменнікам-земляком М.У. Леўчанка арганізавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Маіх радкоў няма без Беларусі», прысвечаную творчасці беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

Падчас мерапрыемства навучэнцы змаглі не толькі даведацца шмат новага і цікавага з жыцця і творчасці паэткі, але і паслухаць яе вершы. Цікавым дадаткам да мерапрыемства паслужыла электронная прэзентацыя са слайдамі фатаграфій з сямейнага архіва Я. Янішчыц.

Дапоўніў мерапрыемства расповедам пра творчасць паэткі, пісьменнік-зямляк, журналіст Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка. Пасля яго выказванняў адбыўся прагляд кароткаметражнага біяграфічнага фільма «Мая адзіная песня».

1029