Міжнародны дзень роднай мовы

У жыцці кожнага народа родная мова займае галоўнае месца. Нацыянальная мова – гэта яшчэ і сродак культуры. Бытаванне мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця з’яўляецца моцным гарантам жыццяздольнасці і вечнасці народа.
Менавіта з мэтай яшчэ раз усім нам нагадаць, што беларускаму народу ёсць чым ганарыцца ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б. В. Стральцова прадстаўлена тэматычная выстава «Песняры роднай зямлі», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) і Сусветнага дня пісьменніка (3 сакавіка).
Літаратура ў раздзеле «Родная мова – першы нацыянальны скарб» будзе цікава тым хто дбае пра чысціню і выразнасць роднай мовы і тым у каго ёсць жаданне больш дасканала авалодаць ёю. З дапамогай прадстаўленых кніг з’явілася магчымасць зрабіць гэта самастойна.
Любоўю да роднай мовы, да роднага кута працяты паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў. Глыбей пазнаёміцца з маладаследваннымі фактамі з жыцця і творчасці народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі магчыма ў раздзеле «На хвалі беларускай літаратуры». А таксама адкрыць для сябе новыя імёны ў сучаснай беларускай літаратуры.

Мілагучнасць паэзіі вялікіх песняроў натхняла амаль што кожнага беларускага кампазітара. Менавіта таму многія хрэстаматыйныя паэтычныя творы, як, напрыклад, «Мой родны кут» Я. Коласа, «Спадчына» Я. Купалы, «Слуцкія ткачыхі» М. Багдановіча, «Мой лёс – каханне» Н. Гілевіча і інш. пакладзены на музыку І. Лучанком. У радздзеле «Музычная легкасць беларускага верша» нельга было узгадаць і легендарнага спевака і кампазітара, стваральніка знакамітага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна, які ўвайшоў у мастацкі свет з беларускай паэзіяй і музыкай і зрабіў іх вядомымі, блізкімі і зразумелымі людзям розных нацыянальнасцей. Нашы паэты, кампазітары, выканаўцы, таленавітая творчая моладзь ствараюць новыя цудоўныя мелодыі, ашчадна і з любоўю ставяцца да песеннай спадчыны. І пацвярджэнне таму зборнікі песень якія таксама знайшлі сваё месца на гэтай выставе.
Таксама, да Дня роднай мовы, супрацоўнікі бібліятэкі правялі сярод вучняў ДУА «СШ №1 г. Быхава» турнір знаўцаў «Родная мова, цудоўная мова» і рэкамендацыйны агляд літаратуры «Беларускія аўтары – падлеткам».
Падчас правядзення турніра вучні з захапленнем удзельнічалі ў розных конкурсах, адгадвалі загадкі, рэбусы, складвалі прыказкі.
Ведаць сваю родную мову таксама важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах ўсё радзей можна пачуць родную гаворку… Але мы павінны памятаць аб тым, што толькі яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.