Тэатралізаваны вечар памяці «Творца. Жыццялюб. Вандроўнік»

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова адбыўся тэатралізаваны вечар памяці «Творца. Жыццялюб. Вандроўнік», прысвечаны вядомаму земляку, рэжысёру, сцэнарысту, акцёру, пісьменніку-фалькларысту Мікалаю Фёдаравічу Макарцову, якому другога студзеня споўнілася б 70 гадоў.
Прысутныя на мерапрыемстве пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Міколы Макарцова. З цікавасцю паглядзелі кірмашовую сцэну «Прыгода з пеўнем» паводле ўспамінаў бацькі Мікалая Фёдаравіча, а таксама ўрыўкі з мастацкіх фільмаў «Новая зямля» і «Анастасія Слуцкая» з удзелам Міколы Макарцова. Сваімі ўспамінамі пра вядомага земляка падзяліліся запрошаныя на мерапрыемства госці - беларускі пісьменнік, заслужаны журналіст Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Зосімавіч Казлоў.