Гісторыка-тэматычная выстава «Табе, Беларусь, у вяках красавацца – у славе, у бітвах і працы!»
У рамках раённага святочнага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння БССР супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова падрыхтавалі ў фае РЦК гісторыка-тэматычную выставу «Табе, Беларусь, у вяках красавацца – у славе, у бітвах і працы!». На выставе была прадстаўлена літаратура, прысвечаная гісторыі стварэння і паэтапнага развіцця Беларускай ССР, а таксама сучаснаму развіццю краіны.



