Да 55-годдзя пісьменніка Андрэя Федарэнкі

У Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б. В. Стральцова аформлена выстава «Пра час, асобу і народ», прысвечаная 55-годдзю з дня нараджэння выдатнага сучаснага беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі.
Нягледзячы на тое, што А. Федарэнка мае салідны творчы «багаж» і дасягнуў адносна сталага ўзросту, яго, як і дваццаць год таму, па-ранейшаму «атэстуюць» як «маладога пісьменніка».
Сёння Федарэнка – адзін з найбольш выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Адметна і тое, што аднолькавым плёнам яго творчасць вызначылася і ў сур’ёзнай «дарослай» прозе, і ў галіне дзіцячай літаратуры. А гэта, як вядома, выпадак даволі рэдкі.
Усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю «жывога класіка» беларускай літаратуры. Менавіта такім лічуць Федарэнку многія крытікі і літаратуразнаўцы.
На выставе прадстаўлены кнігі пісьменніка, сярод якіх «Гісторыя хваробы» (1989 г.). Гэта першая кніга Федарэнкі, і менавіта яна зрабіла яго знакамітым. Кніг няшмат, але амаль кожная з із удастоена той ці іншай узнагароды, з інфармацыяй аб якіх таксама можна пазнаёміца на выставе.
Таксама да юбілею пісьменніка створана віртуальная выстава «Талент сугуба беларускі»