Птушыны марафон «Зімуючыя птушкі Быхаўшчыны»

На чарговым пасяджэнні клуба «Нашчадкі», якое прайшло ў ДУА «СШ №3 г. Быхава», бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі правяла з рабятамі 6 класа птушыны марафон «Зімуючыя птушкі Быхаўшчыны». Адкрылася пасяджэнне з гутаркі, з якой навучэнцы даведаліся пра тое, якія птушкі застаюцца зімаваць на нашай Быхаўшчыне, чым яны харчуюцца, як перанасяць зімовы холад і чаму ім трэба дапамагаць. Дзеці падзяліліся сваімі ведамі, навошта і чаму нам неабходна берагчы нашых птушак-сяброў і як мы можам ім дапамагчы ў халодны і галодны час года.
Для ўдзельнікаў клуба быў праведзены агляд кніг «Нашы птушкі — сябры», пасля якога дзеці з цікавасцю разгадалі крыжаванку пра птушак, зімуючых на Быхаўшчыне.