Да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка Мікалая Уладзіміравіча Леўчанкі

1 студзеня 2019 года адзначыць 65-гадовы юбілей наш зямляк, вядомы пісьменнік і журналіст, аўтар 8-мі зборнікаў паэзіі, прозы, дакументальна-мастацкай публіцыстыкі Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка.
Нарадзіўся пісьменнік 13 лістапада 1953 года ў в. Калодзецкая Касцюковіцкага раёна, але па дакументах значыцца, што яго дзень нараджэння 1 студзеня 1954 года.
Шмат гадоў Мікалай Уладзіміравіч працаваў журналістам на радыё і ў газетах, амаль 25 з іх узначальваў рэдакцыю Быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”. Выдатнік друку Беларусі, заслужаны журналіст і лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, лаўрэат спецыяльная прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”, уладальнік Гран-пры VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара”, лаўрэат X Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара”.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першы лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Пісьмянкова і літаратурнага конкурсу “Байцы ўзгадваюць…”.Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна.
Да юбілея Мікалая Уладзіміравіча супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова падрыхтавалі відэаролік “Летапісец Быхаўскага краю”, які прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка. а таксама біябібліяграфічны паказальнік серыі «Літаратурная спадчына Быхаўшчыны».