Падарожжа ў гісторыю «Датуль завёмся мы народам, пакуль шануем карані»

Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, свае карані. Якое месца мы займаем у свеце, дзе знаходзіцца наш кавалачак зямлі?
На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі краязнаўчага гуртка «Нашчадкі» паспрабавалі адказать, прыняўшы ўдзел у падарожжы ў гісторыю «Датуль завёмся мы народам, пакуль шануем карані».
Паглядзеўшы невялікі фільм пра г. Быхаў, вучні з цікавасцю адгадалі крыжаванку «Нам засталася спадчына». Бібліятэкар прачытала верш «Мы все когда-то уезжаем» з якога ўдзельнікі даведаліся, што куды б мы не паехалі, нам заўсёды будзе мілы родны куток.
Пасяджэнне завяршылася парадай бібліятэкара — любіць свой родны край, малую радзіму, захоўваць яе і ганарыцца тым, што мы жывём у слаўным горадзе Быхаве.