Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурна-музычная вечарына «Усяму пачатак тут, у краі родным»

02.10.2018
Зямля, багатая на таленты,
Нам падарыла шмат сыноў
Яны Радзіму ўслаўляюць,
А іх вытокі – родны дом.

Ёсць і на Быхаўшчыне таксама свае таленты. Творчасць кожнага пісьменніка звязана з тымі мясцінамі, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе праходзілі яго дарогі ў жыццё.

28 верасня Быхаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Б. В. Стральцова, сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, правялі літаратурна-музычную вечарыну «Усяму пачатак тут, у краі родным» з удзелам пісьменнікаў-землякоў Алесем Казекам, Сяргеем Украінкам, Уладзімірам Ясевым і Мікалаем Леўчанкам.

На мерапрыемстве, якое было прысвечана Году малой радзімы, пісьменнікі чыталі свае вершы, успаміналі дзяцінства і родныя мясціны, дзе нарадзіліся. Казалі пра тое, што цёплыя пачуцці да малой радзімы на працягу ўсяго творчага шляху натхняюць іх на новыя вершы.

Напрыканцы мерапрыемства са словамі падзякі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Тамара Фёдараўна Сямёнава і дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна" Таццяна Цімафееўна Каржова.

Скончылася сустрэча ўручэннем памятных сувеніраў і фотаздымкам на памяць.

Фото Кацярыны Чыгіравай

1454