Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Творчая сустрэча «Слаўны сын зямлі быхаўскай»

23.05.2018

18 мая ў РЦК бібліятэкары Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова хлебам–соллю сустракалі свайго знакамітага пісьменніка-земляка, чалавека вялікай душы, улюбёнага ў Беларусь, у тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся і вырас, Міхася Паўлавіча Пазнякова.

На творчую сустрэчу сабраліся вучні з усіх школ горада. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Аксана Дрозд пазнаёміла прысутных з біяграфіяй пісьменніка, а яна ў яго надзвычай багатая. Міхасём Паўлавічам напісана больш 90 кніг для дзяцей і дарослых. На словы паэта напісана шмат песень, яго вершы ўключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. Ён з’яўляецца лаўрэатам 17-ці літаратурных прэмій. Мае дзяржаўныя ўзнагароды. Асобныя яго творы перакладзены на 22 мовы свету.

Пісьменнік чытаў вершы, адказваў на пытанні школьнікаў, загадваў свае загадкі. За правільныя адказы вучні атрымлівалі кніжку з аўтографам аўтара. На сустрэчу Міхась Пазнякоў прыехаў са сваім сябрам, акцёрам і спеваком Сяргеем Краўцам, які выконваў песні, напісаныя на вершы М. Пазнякова. У заканчэнні мерапрыемства дырэктар Быхаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Таццяна Цімафееўна Каржова падзякавала пісьменніка за цікавую сустрэчу, пажадала здароўя, новых цудоўных вершаў, поспехаў у яго няпростай грамадскай працы і ўручыла падзячны ліст і кветкі.

У глядзельнай зале была аформлена бібліятэчная выстава «Слаўны сын зямлі быхаўскай», на якой можна было бліжэй пазнаёміцца з творамі земляка.

1763