Вечар-партрэт «Мудрэц з душою хлапчука»

З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў і прапаганды літаратурнай спадчыны беларускага народа ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт «Мудрэц з душою хлапчука», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Янка Маўр быў пісьменнікам-першапраходцам. Ён асвоіў невядомыя раней нашай дзіцячай літаратуры тэмы і жанры, спрыяў яе інтэлектуальнаму ўзвышэнню і мастацкай дасканаласці. Пісьменнік быў упэўнены, што дзіцячая кніга павінна быць толькі добрай, цікавай і карыснай.
Бібліятэчныя работнікі дзіцячай бібліятэкі пазнаёмілі старшакласнікаў з ДУА «СШ №3 г. Быхава» з жыццём і творчасцю пісьменніка, з яго педагагічнай і літаратурнай дзейнасцю, а таксама з яго кнігамі прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанру: «Слёзы Тубі», «Палескія рабінзоны», «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі». Скончылася мерапрыемства праглядам дакументальнага фільма «Янка Маўр. Рамантык. Падарожнік. Педагог». Школьнікі атрымалі разгорнутую і поўную інфармацыю пра пісьменніка, якая ў далейшым дапаможа ім у вывучэнні школьнай праграмы.