Выстава «Зорка роспачы і жалобы»

У 2018 годзе спаўняецца 32 гады з таго моманту, калі слова «чарнобыль» набыло дагэтуль невядомы для чалавецтва сэнс, у якім гучыць боль і перасцярога. Пасля 1986 года тэма Чарнобыльская катастрофы стала адной з самых актуальных у творах як беларускіх, так і рускіх пісьменнікаў.
Да дня Чарнобыльскай трагедыі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова аформілі выставу «Зорка роспачы і жалобы», якая прысвечана раману Івана Шамякіна «Злая зорка». Гэта па сутнасці адзіны ў беларускай прозе буйны твор пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і самы трагічны з раманаў Шамякіна.
Водгук пісьменніка на чарнобыльскую катастрофу стаў вострай унутранай патрэбай чалавека, што нарадзіўся на Гомельшчыне — у палескім краі, які моцна засыпала радыёактыўная атрута і якому нечуванае ліха давялося зведаць спаўна. Істотнае значэнне ў напісанні гэтага твора мелі паездкі пісьменніка на роднае Палессе, дзе ён увачавідкі сустрэўся з людской бядой і горам.