Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Любі, шануй, ведай роднае слова

23.02.2018

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Нацыянальная мова беларускага народа - Беларуская мова. І з гэтай нагоды бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова правялі з вучнямі СШ № 3 г. Быхава гульню-падарожжа “Любі, шануй, ведай роднае слова”.

Падчас мерапрыемства вядучыя звярнуліся да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках. Нягледзячы на тое, што наша родная мова прайшла складаны шлях, зараз мы жывём у той час, калі нам ніхто не забараняе карыстацца ёй. Вядучыя Алена Сідарэнка і Святлана Вашукевіч заклікалі прысутных, каб ведалі - сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, дзеячы навукі. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца. І менавіта ад іх, моладзі, залежыць яе далейшы лёс.

2040