Усмешку і сонца бяры ў сябры!

19 лютага споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Станіслава Пятровіча Шушкевіча, беларускага паэта, празаіка, заслужанага работніка культуры БССР.
Дэбютаваў вершам у студзені 1924 г. (газета “Чырвоная змена”). Аўтар зборнікаў паэзіі “Вершы” (1934), “Па дарозе вясны” (1959), “Услед за марамі” (1961), “Навальніца” (1966), “Сябрам” (1972), “Дарога ў залатую восень” (1983) , “Эха маладосці” (1984), “Сонца над маім восеньскім садам” (1987), кнігі ўспамінаў “Вяртанне ў маладосць: успаміны і нататкі”, зборніка сатыры і гумару “Грушы на вярбе” (1969), кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей “Звярыны баль” (1936), “Лясная калыханка” (1958), “Вясёлыя дзятлікі” (1970), “Барадаты камар” (1977), “Ліса з магнітафонам” (1979), “Казачны церам” (1983) і інш. Многія вершы С. П. Шушкевіча пакладзены на музыку.
У Следзюкоўскай сельскай бібліятэцы на імправізаванай паляне адбылося свята паэзіі “Усмешку і сонца бяры ў сябры!”, прысвечанае дзіцячай паэзіі Станіслава Шушкевіча, шматкаляровай, займальнай, багатай гумарам. Праведзена мерапрыемства з элементамі казкі і гульні.
У казачным церамку была пастаўлена імправізацыя “Казкі-быль пра рэпку”, гучалі вершы “Козачка-свавольніца”, “Пайшоў коўзацца каток”, “Вымак зайчык у расе…” і іншыя, праз чытанне якіх дзеці зразумелі, як паэт імкнуўся, “ісці за сонцам, ісці да сонца” і абуджаў такое жаданне ў сваіх чатачоў.