Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі

22.02.2018

18 лютага споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога.

Аўтар аповесці “Дзве душы”, дакументальна-мастацкіх запісак “На імперыялістычнай вайне”, раманаў “Віленскія камунары” і “Камароўская хроніка”, “Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век-1905 г.”, “Руска-беларускага слоўніка” (з Г. Гарэцкім), “Беларуска-расійскага слоўнічка”, “Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка” (з М. Байковым), напісаў першую “Гісторыю беларускае літаратуры”. Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі: Максім Беларус, М. Б. Беларус, М.Г., А.Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус і іншымі. У сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума.

З мэтай папулярызацыі творчасці Максіма Гарэцкага 17 лютага ў Баркалабаўскім ВПК праведзены літаратурны партрэт “Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі”. Настаўніца беларускай літаратуры расказала аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, бібліятэкар Баркалабаўскай сельскай бібліятэкі абмеркавала з рабятамі апавяданне “У лазні”, правяла літаратурную віктарыну.

1698