Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2018

З мэтай фармавання беражлівых адносін да роднай мовы з 1999 года па ініцыятыве Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Да гэтай даты бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі сярод вучняў 5 класа ДУА “СШ №3 г. Быхава” літаратурна-лексічную віктарыну “Мелодыя роднай мовы”, інтэлектуальную размінку “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”, марафон скарагаворак. Дзеці разгадалі крыжаванку, прынялі ўдзел у конкурсе “Наборшчыкі”.

Увазе прысутных бібліятэкары аформілі кніжную выставу “Роднаму слову гучаць”, дзе былі прадстаўлены слоўнікі сінонімаў і блізказначных слоў, беларуска-рускія, арфаграфічныя слоўнікі, “Залацінкі народнай мудрасці: фразеалагізмы” і іншыя выданні.

1311