Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурная гадзіна «Народа слава і душа народа»

30.11.2017

У ДУА «СШ №2 г. Быхава» прайшла літаратурная гадзіна «Народа слава і душа народа», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа. Арганізатары – бібліятэкары гарадской бібліятэкі-філіяла №50 мікрараёна Колас.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «І сёння з намі Купала і Колас». Вучні Кротаў Саша і Кудашоў Іван падрыхтавалі паведамленні аб жыцці і творчасці славутых пісьменнікаў. Бібліятэкары прадэманстравалі слайд-прэзентацыю з памятнымі фотаздымкамі.

У ходзе мерапрыемства вучні, падзяліўшыся на дзве каманды «Каласок» і «Купалінка», прынялі ўдзел у гульне-конкурсе па творчасці класікаў беларускай літаратуры.

1076