Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурны праект «Зоркі паэтычнага небасхілу»

17.11.2017

У рамках літаратурнага праекта «Зоркі паэтычнага небасхілу», прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова і раённага цэнтра культуры правялі ў Баркалабаўскім культурна-спартыўным цэнтры літаратурна-тэатралізаваны вечар «Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны», прысвечаны жыццю і творчасці Якуба Коласа.

Вядучыя мерапрыемства расказалі аб этапах творчасці беларускага класіка, прачыталі яго вершы. Выступіў перад прысутнымі і заслужаны журналіст беларускага Саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка.

Завяршылася мерапрыемства інсцэніроўкай твора Я. Коласа «За дождж» народным тэатральным калектывам «Крыніца« раённага цэнтра культуры.

978