Літаратурны вечар «Роднай нівы мы мільенная часціца»

135-годдзю з дня нараджэння знакамітага літаратара Якуба Коласа быў прысвечаны літаратурны вечар «Роднай нівы мы мільенная часціца», праведзены ў «Макранскім ВПК Д/С-СШ» бібліятэкарамі Макранскай сельскай бібліятэкі.
Творы Якуба Коласа актуальныя і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет, навучанне.

Пад час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым лёсам знакамітага пісьменніка, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па яго творчасці. Таксама, для прысутных быў праведзены конкурс на лепшага чытальніка вершаў Я. Коласа, дзеці выразна і з вялікім захапленнем чыталі вершы пісьменніка.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Душа мая і думкі мае тут».