Знакавы юбілей Народнага паэта Беларусі

3 лістапада споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, класіка беларускай літаратуры, народнага песняра, мастака сусветнага маштабу, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца.
Знаёмілі чытачоў з творчай спадчынай Народнага паэта Беларусі шматлікія, праведзеныя ў бібліятэках сеткі, мерапрыемствы: літаратурная вечарына “Свой талент шчодра аддаў Беларусі” (Вараніноўская сельская бібліятэка), літаратурны партрэт “Мелодыю мовы славянскай я чую” (Абідавіцкая сельская бібліятэка), літаратурна-мастацкая экспазіцыя “З кутка жаданняў” (гарадская бібліятэка-філіял №49) і іншыя.
2017 год праходзіць у бібліятэках раёна пад знакам юбілеяў Якуба Коласа і Янкі Купалы.