Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Кіналекторый «На экране фільм, а ў нас кнігі»

01.11.2017

«На экране фільм, а ў нас кнігі» – пад такой назвай у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў кіналекторый па матывам трылогіі Я. Коласа «На ростанях». Мерапрыемства было прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой бібліятэкары – дапамога вучням у вывучэнні твораў беларускай літаратуры па школьнай праграме ў больш цікавай форме.

Бібліятэкары Вольга Круталевіч і Кацярына Якаўлева пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства, а гэта вучні 8-9 класаў ДУА «СШ №3 г. Быхава», з біяграфіяй Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (сапраўднае імя аўтара), з сюжэтам трылогіі «На ростанях», прадэманстравалі невялікія фрагменты з фільма «Першыя выпрабаванні» па матывам трылогіі. Было відавочна, што падлеткі зацікавіліся творам, актыўна абмяркоўвалі яркія яго моманты і таму бібліятэкары прапанавалі рабятам прачытаць яе цалкам.

1007