Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

«Францыск Скарына – духоўна-асветніцкі сімвал Беларусі»

12.09.2017

У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзрастае цікавасць да асобы Францыска Скарыны. Каб па-сапраўднаму пранікнуцца вялікім праектам першадрукара, трэба аб'ёмна прадставіць гістарычную эпоху, у якой адбываліся тыя ці іншыя падзеі. І тады дзіцячы дапытлівы розум адкрые для сябе вялікую асобу Ф. Скарыны.

Бібліятэкары гарадской бібліятэкі-філіяла №50 мікрараёна Колас, сумесна з аддзелам кінавідэамерапрыемстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна» для навучэнцаў 4 класаў ДУА «СШ №2 г. Быхава» ва ўстанове адукацыі арганізавалі тэматычную сустрэчу «Францыск Скарына – духоўна-асветніцкі сімвал Беларусі», прадэманстравалі фільм «500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання».

Кніжная выстава «Славім слова беларускае» была аформлена бібліятэкарамі ў ДУДА «Быхаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці».

Гістарычная гадзіна « Скарбніца старажытнага пісьменства»

Жыццю, таленту, кнігам выдаючага дзеяча беларускай культуры эпохі Адраджэння Францыска Скарыны бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі прысвяцілі аформленую ў бібліятэцы кніжную выставу «Нібы святло далёкіх зорак», мультымедыйную прэзентацыю «Ён сеяў мудрасці зярняты, каб свет пазналі землякі», гістарычную гадзіну «Скарбніца старажытнага пісьменства».

1687