Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі

24.08.2017

23 жніўня споўнілася 100 год з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Нарадзіўся паэт у Таліне ў рабочай сям'і. У 1920 годзе бацькі вярнуліся на радзіму, дзяцінства паэта прайшло ў Бягомлі. Скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску (1934). Працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне і вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута (скончыў у 1939 годзе). У верасні 1939 года мабілізаваны ў армію, прымаў удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь. У гады вайны быў ваенным карэспандэнтам, у 1944-1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай Арміі ў Іране. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў у рэдакцыях часопісаў і газет «Вожык», «Літаратура і мастацтва», «Нёман», «Маладосць» (1946-1966), сакратаром праўлення СП Беларусі (1966-1971).

Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Выйшлі зборнікі паэзіі «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940), «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Прысяга» (1949), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Тысяча небасхілаў» (1962), «Пры святле маланак» (1966), «Размова з наследнікамі» (1967), «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Маўклівая малітва» (1981), «Дзе начуе жаўранак» (1983), «Лясныя воблакі» (1985), «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Горкі жолуд» (1988), «Высокі бераг» (1993) і інш. Напісаў паэмы «Беластоцкія вітрыны» (1940), «Маладосць у паходзе» (1945), «Патрыятычная песня» (1957). Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).

Выступаў як паэт, перакладчык, крытык. У 1973 годзе прысвоена званне Народнага паэт Беларусі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967), Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).

З нагоды юбілею ў бібліятэках ГУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» аформлены тэматычныя выставы, праходзяць юбілейныя мерапрыемствы, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю Пімена Панчанкі.

Літаратурная сустрэча «Рукапісы не гараць»
у гарадской бібліятэцы-філіяле №50 мікрараёна Колас.

1583