Пасяджэнне клуба «Нашчадкі» у раённай дзіцячай бібліятэцы

Прырода – найкаштоўнейшы дар для чалавека. Вельмі часта мы чуем: «Беражыце прыроду!» Чуем, але ўсур'ёз не ўдумваемся ў сэнс гэтых слоў. А колькі клопату пра будучае ўкладзена вось у гэты заклік: «Родная прырода – крыніца не толькі чыстага паветра і экалагічна чыстых прадуктаў, гэта яшчэ і прыгажосць, і душа Радзімы».
З мэтай экалагічнага выхавання дзяцей у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба «Нашчадкі» на тэму: «У лёсе планеты – твой лёс».

Бібліятэкар Вольга Круталевіч расказала рабятам аб правілах паводзін у прыродзе, прадэманстравала відэаролікі «Чалавек і Зямля», «Пусть бьётся всегда сердце природы», правяла агляд літаратуры з выставы «Жывая планета – жывая душа». Члены клуба адгадалі экалагічныя загадкі «Аб прыродзе і непагодзе», прынялі ўдзел у экалагічных гульнях.