Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Літаратурны праект «Зоркі паэтычнага небасхілу»

27.04.2017

У глядзельнай зале раённага цэнтра культуры адбылося адкрыццё літаратурнага праекту «Зоркі паэтычнага небасхілу», прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы, арганізаванага сумесна супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова і ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна».

На літаратурна-музычную тэатралізаваную вечарыну «Нам засталася спадчына…» прыйшлі вучні школ горада, а таксама ўсе жадаючыя, каму цікава творчасць класікаў беларускай літаратуры. Вядучыя мерапрыемства Аксана Дрозд і Наталля Чарняўская паведамілі аб асноўных этапах творчасці пісьменнікаў, Алена Сідарэнка пранікліва чытала іх вершы: «Роднае слова», «Родныя вобразы», «А хто там ідзе?» і інш. У выкананні Алены Лінкевіч і Аляксандры Купцовай прагучала песня «Мой родны кут», у запісу гучалі ўрыўкі песен «Малітва» і «Спадчына», напісаныя на вершы Я. Коласа і Я. Купалы.

З вялікім задавальненнем прысутныя паглядзелі інсцэніроўку твора Я. Коласа «За дождж», пастаўленую народным тэатральным калектывам раённага цэнтра культуры «Крыніца».

Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел заслужаны журналіст беларускага Саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка. Увазе прысутных была аформлена тэматычная выстава «Купала і Колас вы нас гадавалі».

1482