Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Дзень беларускай кнігі

25.02.2017

24 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Б.В. Стральцова прайшоў Дзень беларускай кнігі «Пад Зоркай беларускай кнігі», які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У гэты дзень, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова для навучэнцаў восьмых класаў ДУА «СШ №1 г. Быхава» была арганізавана літаратурна-музычная вечарына "Чароўныя гукі роднай мовы".

Бібліятэкары расказалі падлеткам пра значэнне роднага слова ў жыцці кожнага чалавека, пра выдатных асоб, якія пакінулі яркі след у гісторыі беларускай мовы. У час мерапрыемства гучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я. Купалы, Н. Гілевіча, Я. Янішчыц і інш. Вучні з задавальненнем паслухалі песню «Рэчанька, рэчанька ...» у выкананні гурта «Троіца» і паглядзелі ўрывак народнага танца «Лявоніха», а таксама прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «Асветнікі зямлі беларускай».

З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў увазе рабят была прадстаўлена бібліятэчная выстава «Кніга родная, беларуская». Бібліёграф Святлана Вашукевіч правяла агляд найбольш цікавых кніг з раздзелаў: «Зорны лабірынт», «Доўгі шлях ды чытача», «Творы сучасных пісьменнікаў», «Адкрый для сябе беларускую кнігу».

Таксама ў гэты дзень быў зроблены агляд літаратурна-мастацкіх часопісаў «Нёман» і «Полымя», звернута ўвага ўдзельникаў мерапрыемства на аформленыя прагляды літаратуры, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання «Ад мінулага ў сёння, і ад сёння - у заўтра вядзе нас друкаванае слова» i 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў Я. Купалы і Я. Коласа «Купала і Колас, вы нас гадавалі».

Гадзіна фальклору «Моўныя скарбы роднага краю».

У Грудзінаўскай сельскай бібліятэцы-музее праведзена гадзіна фальклору «Моўныя скарбы роднага краю».

Бібліятэкар расказала прысутным пра беларускія каляндарна-абрадавыя святы, пазнаёміла іх з матэрыяламі папкі "Свой край цікава ведаць", дзе сабраны песні, гумар, прыказкі, прымаўкі, якія выкарыстоўвалі пры зносінах дзяды і прадзеды.

Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах "Загадкі з роднай хаткі", "Марафон скарагаворак", "Прыказкі і прымаўкі", "Народныя прыкметы", "Адгадай казку", гульнях "Бег пераступамі", "Гаспадыня". Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі атрымалі закладкі "Як раней размаўлялі нашы аднавяскоўцы".

Пазнавальная віктарына «Няхай гучыць роднае слова»

У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла пазнавальная віктарына «Няхай гучыць роднае слова». Юныя чытачы дакрануліся да крыніц беларускай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі-жарты, прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульне на веданне беларускай мовы «Паспрабуй перакладзі».

Бібліятэкар Кацярына Якаўлева зрабіла падборку кніг і пазнаёміла чытачоў з вершамі, казкамі, апавяданнямі вядомых аўтараў беларускай літаратуры.

2282