Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова

27.02.2017

25 лютага споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (1957–2004).

Нарадзіўся пісьменнік у в. Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Бялынкавіцкай сярэдняй школы працаваў у раённай газеце «Сцяг камунізму». У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». Першыя вершы надрукаваў у 1973 годзе ў касцюковіцкай райгазеце. Аўтар зборнікаў паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988). У 1988 годзе за зборнік паэзіі «Чытаю зоры» прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі.

Бібліятэкары гарадской бібліятэкі-філіяла №50 мікрараёна Колас у ДУА «СШ №2 г. Быхова» з удзелам пісьменніка-земляка Міколы Леўчанка правялі літаратурную гадзіну, прысвечаную памяці Алеся Пісьмянкова.

Алена Масцяркова і Наталля Журанкова пазнаёмілі вучняў з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, чыталі яго вершы. Мікола Уладзіміравіч успомніў час, калі і дзе ён пазнаёміўся з А. Пісьмянковым, падзяліўся сваімі ўраджаннямі ад зносін з пісьменнікам, прадэманстраваў сумесныя фотаздымкі.

Творы А. Пісьмянкова былі прадстаўлены на кніжнай выставе «Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова».

2383