Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2017

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і абвясцілі дзень роднай мовы – каб хоць раз у год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Сёння ў бібліятэках сеткі пройдзе акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Таксама праз аформленыя выставы бібліятэкары прыцягнуць увагу карыстальнікаў да чытання беларускіх твораў.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы праводзяцца агляды літаратуры, урокі і гадзіны роднай мовы.

Гадзіна роднай мовы «Таямніцы беларускіх слоў»

У раённай дзіцячай бібліятэцы праведзена гадзіна роднай мовы «Таямніцы беларускіх слоў». Дзеці разам з бібліятэкарам Марыяй Ненахавай здзейснілі падарожжа ў беларускую мову, у час якога пазнаёміліся з асноўнымі перыядамі яе фарміравання і развіцця, некаторымі характэрнымі фанетычнымі рысамі.

На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на літаратуру з кніжнай выставы «Да скарбаў роднай мовы».

Пазнавальная гадзіна «Мова продкаў нашых і нашчадкаў»

Пазнавальная гадзіна «Мова продкаў нашых і нашчадкаў» праведзена ў Вараніноўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Алена Салохіна расказала дзецям аб значэнні роднай мовы для чалавека, праз творы вусна-паэтычнай творчасці паказала прыгажосць беларускага слова.

Вершы на беларускай мове гучалі ў выкананні дзяцей у час літаратурнай хвілінкі «Святло роднай мовы». Па тэме мерапрыемства праведзена поле цудаў «Мова народа – яго святыня», у якім самым лепшым знаўцам роднай мовы стала пераможца гульні Бігмаева Насця, вучаніца 8 класа.

Выклікала цікавасць у юнакоў і дзяўчат літаратура з кніжнай выставы «Далучыся да роднага слова».

1769